Ро́слаўль () — горад (з 1755 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Рослаўльскага раёна Смаленскай вобласці. Насельніцтва 55,3 тыс. чалавек (2007). Заснаваны ў 1137 годзе.
Горад размешчаны на левым беразе ракі Асцёр (басейн Дняпра), за 123 км ад Смаленска, за 135 км ад Бранска. Лёгкая і харчовая прамысловасць, вытворчасць будматэрыялаў.
Назва Рослаўль атрымаў назву ў гонар свайго заснавальніка — князя Расціслава МсціславічаСмоленская область. Энцикл. Т. 2. — Смоленск, 2003..
У 1130-х гг. Расціслаў забраў у чарнігаўскіх князёў тэрыторыі паміж Дзясной і Сажом, заснаваў гарады Рослаў і Мсціслаў, якім даў імёны, адпаведна,сваё і свайго бацькі.
У рэгіёне абапал сучаснай мяжы Беларусі і Расіі больш за два дзясяткі такіх назваў, што паходзяць ад стараславянскіх двухасноўных імёнаў (тыпу Хатовіж, Хіславічы (< Хаціславічы), Хацясловічы, Дабрахотаўка, Самахотаўка). Іх узнікненне імаверна адбылося ў той жа час і было звязанае з пасяленнямі Расціслававых дружыннікаў.
Паводле расійскага гісторыка Карамзіна, горад заснаваў муж полацкай князёўны Рагнеды — Уладзімір Святаславіч. Некаторыя гісторыкі прыпісваюць заснаванне Рослаўля Уладзіміру Манамаху.
Варыянты напісання назвы горада ў гістарычных крыніцах: Ростиславль, RostislawlKrzywicki J. .
Гісторыя
Ранняе Сярэднявечча Каля 1137 года князь Расціслаў Мсціславіч заснаваў Рослаўль як адзін з гарадоў на заваяваных у радзімічаў землях. Першы пісьмовы ўспамін пра Рослаўль датуецца 1150 годам, калі ён уваходзіў у склад Смаленскага княства.
Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Маскоўскай дзяржавай
У XIV стагоддзі Рослаўль далучыўся да Вялікага Княства Літоўскага. 15 ліпеня 1410 года рослаўльская харугва брала ўдзел у Грунвальдскай бітве. У 1493 годзе горада захапілі маскоўскія войскі.
У 1503 годзе Рослаўль вярнуўся ў склад Вялікага Княства Літоўскага. У 1508 годзе ён увайшоў у склад Смаленскага ваяводства. У 1515 годзе маскоўскі гаспадар Іван IV зноў захапіў горад. Пасля яго смерці, у «смутныя часы» рослаўцы падтрымалі войскі Ілжэдзмітрыя I, прагнучы вяртання ў Вялікае Княства Літоўскае.
У 1618 годзе Рослаўль стаў цэнтрам староства ў складзе Смаленскага павета Смаленскага ваяводства. 24 сакавіка 1623 года кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў гораду магдэбургскае праваРославль, Адміністрацыя МУ «Рослаўскі раён» і герб «у блакітным полі выява збройнага Святога Жыгімонта, у руках якога скіпетар і яблык''» С. 227.. З пачаткам вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай у 1654 годзе Рослаўль захапілі маскоўскія войскі.
Пад уладай Маскоўскай дзяржавы і Расійскай імперыі Згодна з Андрусаўскім перамір’ем 1667 года Рослаўль апынуўся ў складзе Маскоўскай дзяржавы. У 1708 годзе ён увайшоў у склад Смаленскай губерні, дзе ў 1776 годзе стаў цэнтрам павета. У 1738 годзе ў Рослаўлі адкрылася школа з навучаннем на расійскай і польскай мовах.
Паводле афіцыйных звестак за 1866 год, беларусы складалі 94,7 % насельніцтва Рослаўльскага паветаСписки населенных мест Российской империи, составленные и издаваемые Центральным статистическим комитетом Министерства внутренних дел. Вып. 40: Смоленская губерния. — СПб., 1868. С. 60.. У канцы XIX стагоддзя ў Рослаўлі дзейнічалі 7 цэркваў, сярод іх саборная славілася абразам Маці Боскай (прывезены ў 1793 годзе з вострава Мальты), працавалі 2 прагімназіі, 5 вучылішчаў, сярод якіх духоўнае і чыгуначна-тэхнічнае, 2 багадзельні, 4 лякарні і 3 аптэкі. Агулам існавала 22 прамысловыя прадпрыемствы, з якіх вылучаліся 2 алейні і столькі ж гарбарняў. Гандлявалі канапланым і льняным алеем, пянькой, зернем, скурамі, тытунем, лыкам. Пункты адпраўкі — Рыга і Цэнтральная Расія. У гэты час беларусы складалі 94 % насельніцтва Рослаўльскага павета.
Найноўшы час 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі Рослаўль увайшоў у склад Беларускай ССР, дзе меў стаць цэнтрам павета («падраёна»). Аднак 16 студзеня горад разам з іншымі тэрыторыямі Смаленскай губерні быў перададзены ў склад РСФСР.
У Вялікую Айчынную вайну з 3 жніўня 1941 да 25 верасня 1943 года Рослаўль знаходзіўся пад нацысцкай акупацыяй.
Геаграфія Клімат
Насельніцтва
Адукацыя У Рослаўлі працуюць 10 сярэдніх школ. Сярэднія спецыяльныя ўстановы адукацыі Рослаўскі шматпрофільны каледж Рослаўскі медыцынскі тэхнікум Рослаўскі чыгуначны тэхнікум Вышэйшыя навучальныя ўстановы Маскоўскі дзяржаўны індустрыяльны ўніверсітэт (філіял) Маскоўскі фінансава-юрыдычны ўніверсітэт (філіял) Маскоўскі псіхолага-сацыяльны ўніверсітэт (філіял) Дзяржаўны ўніверсітэт кіравання (філіял)
Культура Дзейнічаюць 2 бібліятэкі, палац і дом культуры.
Рослаўскі гісторыка-мастацкі музей
Прамысловасць Хімічная Рослаўскі хімічны завод Харчовая Рослаўскі тлушчавы камбінат Рослаўскі агароднінасушыльны завод Раслаўльмяса Машынабудаванне Рослаўскі аўтаагрэгатны завод Рослаўскі завод алмазных інструментаў Рослаўскі вагонарамонтны завод Доследна-механічны завод 720 рамонтны завод Шкляная Шкляны завод «Сітал» Лёгкая Рослаўская цацка Рослаўская трыкатажная фабрыка «Апрель» Рослаўская швейная фабрыка Транспарт
Праз Рослаўль праходзяць аўтамабільныя дарогі Рудня — Арол (ад Віцебска праз Смаленск і Бранск), (Масква — Шэры Камень і далей на Бабруйск), і .
Горад стаіць на гістарычнай чыгуначнай Рыжска-Арлоўскай лініі. Тут знаходзіцца станцыя Рослаўль-I, вузлавая, аднесеная да другога класа.
Рослаўль злучаецца прыгыраднай чыгункай з Смаленскам, Жукаўкай і Фаянсавай (г. Кіраў Калужскай вобласці). Гарадскі транспарт прадстаўляюць дзясятак аўтобусных маршрутаў, таксі і маршрутныя таксі. Гарадская аўтастанцыя суседнічае з чыгуначным вакзалам і забяспечвае працу значнай колькасці маршрутаў прыгарадных і міжгародніх аўтобусаў.
Турыстычная інфармацыя У горадзе захавалася дастаткова вялікая колькасць архітэктурных пабудоў XIX стагоддзя. Сярод іх асабнякі, сядзібы, гасцініцы, жылыя дамы і гаспадарчыя пабудовы. Але і культавых збудаванняў старажытнай пабудовы ў Рослаўлі нямала. Гэта каменныя цэрквы, саборы, манастыры, большасць з якіх былі пабудаваны ў канцы XVIII стагоддзя.
Славутасці Гарадзішча «Бурцава гара» Гістарычная забудова (XIX — пачатак XX ст.; фрагменты) Касцёл Святога Яна Хрысціцеля (1905) Царква Казанскага Абраза Маці Божай (1833—1845) Царква Прачыстай Багародзіцы (1780—1790) Царква Раства Багародзіцы (1850-я) Спаса-Праабражэнскі манастыр: царква Святога Спаса (1811—1819), царква Аляксандра Неўскага (1854—1857) Васкрасенская царква (1816—1825) Спаса-Узнясенская царква (1821—1832) Свята-Успенская царква (1790-я)
Страчаная спадчына Царква Звеставання Багародзіцы (1779—1783) Свята-Духаўская царква (XIX ст.)
Галерэя
Гарады-пабрацімы
Вядомыя асобы
Яўген Аляксандравіч Глебаў (1929—2000) — беларускі кампазітар, дырыжор, педагог. Міхаіл Кузьміч Дабрынін (1889—1955) — літаратуразнавец, доктар філасофскіх навук Міхаіл Міхайлавіч Дзятлаў (1937—2007) — беларускі ўрач-траўматолаг-артапед. Доктар медыцынскіх навук (2004). Марыя Лявонцьеўна Іткіна (1932—2020) — беларуская лёгкаатлетка. Валерый Мікалаевіч Малышкін (нар. 1937) — беларускі архітэктар. Юрый Барысавіч Мартаў (1944—2007) — беларускі вучоны ў галіне хірургіі. Васіль Якаўлевіч Уласаў (1896—1957) — савецкі партыйны дзеяч.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Гарады Смаленскай вобласці Катэгорыя:Населеныя пункты Рослаўльскага раёна
Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1137 годзе