Ру́сінавічы (, ) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Самахвалавіцкага сельсавета.

Назва Назвы тыпу Русіны, Русінавічы В. Жучкевіч выводзіў ад этнонімаў "рускі, русін"В. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 329-330.. Так жа сама тлумачыў прозвішчы тыпу Русін, Русіновіч і антрапаніміст М. БірылаМ. В. Бірыла. Беларуская антрапанімія. 2. Прозвішчы, утвораныя ад апелятыўный лексікі. Мінск, 1969. С. 355..

З іншага боку, як імя Русін засведчанае ў Перапісе войска ВКЛ 1528 г. сярод слонімскага баярства: "Русинъ Чариновичъ"Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Мінск, 2003. С. 99. (слонімскае прозвішча Русіновіч датрывала да ХІХ ст.https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-C9T3-L9ZL-H?i=982&cat=2356543). Было старое літоўскае занёманскае (Лейпалінгіс) прозвішча Чарынасhttps://www.szukajwarchiwach.gov.pl/jednostka/-/jednostka/14207366. Ёсць літоўскае прозвішча Rùsinashttps://pavardes.lki.lt/?pv=dfcdf4c9c1f4fc0653ca3a02b207c984, заходнелітоўскі тапонім Rusinai, было старажытнае балцка-літоўскае двухасноўнае імя Rù-sinas (з асновай Sin- як у літоўскім прозвішчы Sintauta)Z. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. C. 133.https://pavardes.lki.lt/?pv=e2d53816fb40fa3c8aed2c7e2130ad95. Як і ў літоўскім "Рýсінас", націск на першы склад таксама ў тапонімах Рýсіны, Рýсінаўцы.

Славутасці Сядзіба Уніхоўскіх (кан. XVIII—XIX стст.): свіран, стайня, фрагменты парку, гаспадарчая пабудова.

Страчаная спадчына

Сядзібны дом, брама, пуня (разабраны ў 2005 г.).

Вядомыя асобы Самуіл Сямёнавіч Касцюк — беларускі савецкі дзяржаўны дзеяч.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Самахвалавіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мінскага раёна