ЦСКА Масква — расійскі футбольны клуб Цэнтральнага спартыўнага клуба арміі. Адзін з найстарэйшых і найболей тытулаваных расійскіх клубаў, які вядзе сваю гісторыю ад каманды ТАЛС (), заснаванай у 1911 годзе. Сяміразовы чэмпіён СССР, пяціразовы ўладальнік Кубка СССР, шасціразовы чэмпіён Расіі, сяміразовы ўладальнік Кубка Расіі і сяміразовы ўладальнік Суперкубка Расіі. Першы расійскі клуб, які выйграў еўрапейскі клубны турнір (Кубак УЕФА 2005).

Ранейшыя назвы 1911—1923 год — Таварыства аматараў лыжнага спорту (ОЛЛС) () 1923—1928 год — Вопытна-узорная пляцоўка Усевобуча (ВУПУ, ) 1941 год — Чырвоная Армія Масква 1928—1951 год — Спартыўны клуб Цэнтральнага дома Чырвонай арміі (ЦДКА) 1951—1957 год — Спартыўны клуб Цэнтральнага дома Савецкай арміі (ЦДСА) 1957—1960 год — Цэнтральны спартыўны клуб Міністэрствы абароны (ЦСК МО) з 1960 года — Цэнтральны спартыўны клуб арміі (ЦСКА)

Дасягненні

Нацыянальныя чэмпіянаты Чэмпіён СССР (7): 1946, 1947, 1948, 1950, 1951, 1970, 1991 (апошні чэмпіянат) Уладальнік Кубка СССР (5): 1945, 1948, 1951, 1955, 1991 Чэмпіён Расіі (6): 2003, 2005, 2006, 2012/13, 2013/14, 2015/16 Уладальнік Кубка Расіі (7): 2002, 2005, 2006, 2008, 2009, 2011, 2013 Уладальнік Суперкубка Расіі (7): 2004, 2006, 2007, 2009, 2013, 2014, 2018

Еўракубкі Кубак УЕФА 2005

Іншыя Кубак Першага Канала 2007

Рэгіянальныя і раннія спаборніцтвы Чэмпіён Масквы 1922 (вясна), 1924 (восень), 1933, 1935, 1943 Другі прызёр чэмпіянату Масквы 1921 (восень), 1922 (восень), 1927 (вясна), 1930 Трэці прызёр чэмпіянату Масквы 1918 (восень), 1920 (восень) Пераможца першынства Масквы сярод першых каманд 1926 Трэці прызёр першынства Масквы сярод клубаў 1926 Уладальнік Кубка «КФС-Каламягі» 1922 Уладальнік Кубка Тасмена 1922

Дасягненні ігракоў Найлепшыя бамбардзіры сезона: 1938 — Рыгор Фядотаў (19) 1939 — Рыгор Фядотаў (21) 1945 — Усевалад Баброў (24) 1947 — Усевалад Баброў, Валянцін Мікалаеў (14) 1957 — Васіль Бузуноў (16) 1964 — Уладзімір Фядотаў (16) 2002 — Ралан Гусеў, Дзмітрый Кірычэнка (15) 2008 — Вагнер Лаў (20) 2011/12 — Сейду Думбія (28) 2013/14 — Сейду Думбія (28)

Найлепшыя варатары сезона (Прыз «Варатар года» часопіса «Аганёк»): 1968 — Юрый Пшанічнікаў 1976 — Уладзімір Астапоўскі 2004—2006, 2008—2010, 2012—2014 — Ігар Акінфееў

Склад Станам на люты 2024 года.

ЦСКА Масква ЦСКА Масква

Катэгорыя:1911 год у Маскве