Сальвато́рэ Сі́рыгу (; нар. , Нуора, Італія) — італьянскі футбаліст, брамнік французскага клуба «Ніца». Ігрок нацыянальнай зборнай Італіі (2010—2021).
Клубная кар’ера Сальваторэ Сірыгу пачаў кар’еру ў моладзевых камандах «Росада» і «Сініскола», адкуль перайшоў у іншы моладзевы клуб, «Пуры і Форці». У 2002 годзе Сірыгу прайшоў прагляд у «Кальяры», але ўжо праз тыдзень ён быў «забракаваны»Cagliari-Palermo: la partita di Tore . palermo24.net. У тым жа годзе ён прайшоў прагляд у «Венецыю», і застаўся ў клубе да 2005 года, выступаючы за моладзевы склад каманды. 22 жніўня 2004 года, пасля матча Кубка Італіі супраць «Трыесціны», у крыві Сірыгу быў знойдзены тэстастэрон-эпітэстастэрон са значэннем 6, пры норме ў адну адзінку, за гэта галкіпер мог быць дыскваліфікаваны на 8 месяцаў, чаго аднак не здарылася з-за аналізу яго генетычнай будовы целаVenezia, dopo 8 mesi considerato positivo il portiere Sirigu. gazzetta.it.
«Палерма» У 2005 годзе Сірыгу перайшоў у «Палерма», стаўшы асноўным брамнікам моладзевага складу каманды і трэцім галкіперам асновы клуба. 8 лістапада 2006 года ён дэбютаваў у складзе «расанера» ў матчы Кубка Італіі супраць «Сампдорыі» (1:0). Наступныя два гады правёў у арэндах у італьянскіх клубах.
У 2009 годзе Сірыгу вярнуўся ў «Палерма» на ролю зменшчыка асноўнага брамніка каманды, Рубінью. Пасля некалькіх няўдалых матчаў бразільца, у склад быў пастаўлены Сірыгу. Ён дэбютаваў у Серыі A ў матчы супраць «Лацыа» (1:1), некалькі разоў выратаваўшы сваю каманду. У наступнай гульні супраць «Ювентуса» (2:0), ён выступіў беспамылковаPalermo, Sirigu si conferma: sicurezza da veterano. tuttopalermo.net. Пасля гэтых матчаў Сірыгу цвёрда стаў галкіперам нумар адзін у камандзе і падоўжыў кантракт з клубам да 2015 года з штогадовай заработнай платай у 135 тыс. еўраSirigu, le cifre del rinnovo. ilpalermocalcio.it. У чэрвені 2011 года Сірыгу выказаў жаданне застацца ў складзе «Палерма»Сиригу хочет остаться в «Палермо». championat.ru.
«Пары Сен-Жэрмен» 28 ліпеня 2011 года ігрок падпісаў кантракт з французскім клубам «Пары Сен-Жэрмен» тэрмінам на 4 гадыПСЖ сообщил о переходе Сиригу и Сиссоко . championat.comSissoko et Sirigu s’engagent avec le PSG . Site officiel du Paris Saint-Germain.
У сезоне 2015/16 страціў месца ў асноўным складзе парыжан, і ў жніўні 2016 года быў аддадзены ў арэнду «Севільі»«Севилья» арендовала Сиригу у «ПСЖ». by.tribuna.com. Аднак правёў за севільцаў толькі тры матчы, і ў студзені 2017 на правах арэнды далучыўся да «Асасуны»«Осасуна» объявила об аренде Сиригу. by.tribuna.com. Стаў асноўным брамнікам памплонцаў, аднак па выніках сезона 2016/17 «Асасуна» страціла месца ў Ла Лізе.
«Тарына» У чэрвені 2017 года разарваў кантракт з «Пары Сен-Жэрмен» і вярнуўся ў Італію, падпісаўшы пагадненне з «Тарына»Сиригу расторг контракт с «ПСЖ» и перешел в «Торино». by.tribuna.com. Стаў асноўным брамнікам турынскай каманды. Пакінуў «Тарына» па паганенні бакоў у ліпені 2021 года.
Апошнія гады У жніўні 2021 года стаў іграком «Джэноа», дзе быў асноўным брамнікам. Пакінуў клуб па заканчэнні сезона 2021/22, па выніках якога «Джэноа» апынулася ў Серыі B.
У жніўні 2022 года падпісаў кантракт з «Напалі». Быў рэзервовым брамнікам каманды і не выхадзіў на поле. У студзені 2023 года перайшоў у «Фіярэнціну». У сакавіку 2023 года атрымаў траўму і перастаў з’яўляцца ў складзе, а па заканчэнні сезона 2022/23 пакінуў клуб.
У верасні 2023 года далучыўся да французскай «Ніцы».
Міжнародная кар’ера 28 лютага 2010 года Сірыгу быў выкліканы ў склад нацыянальнай зборнай Італіі на матч супраць зборнай КамерунаAmichevole Italia-Camerun. Tre le novità di Lippi: Sirigu, Bonucci e Cossu . figc.it. Усю гульню Сальваторэ правёў на лаўцы запасных. Першы матч за нацыянальную зборную згуляў 10 жніўня 2010 года супраць зборнай Кот-д’Івуара (0:1).
Дасягненні «Пары Сен-Жэрмен»: Чэмпіён Францыі (4): 2013, 2014, 2015, 2016 Уладальнік Кубка Францыі (2): 2015, 2016 Уладальнік Кубка французскай лігі (3): 2014, 2015, 2016 Уладальнік Суперкубка Францыі (3): 2013, 2014, 2015
Італія: Чэмпіён Еўропы: 2020
Заўвагі
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбольныя варатары Катэгорыя:Футбалісты Італіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Італіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Палерма Катэгорыя:Ігракі ФК Крэманезэ Катэгорыя:Ігракі ФК Анкона Катэгорыя:Ігракі ФК Пары Сен-Жэрмен Катэгорыя:Ігракі ФК Севілья Катэгорыя:Ігракі ФК Асасуна Катэгорыя:Ігракі ФК Тарына Катэгорыя:Ігракі ФК Джэноа Катэгорыя:Ігракі ФК Напалі Катэгорыя:Ігракі ФК Фіярэнціна Катэгорыя:Ігракі ФК Ніца Катэгорыя:Чэмпіёны Еўропы па футболе