Белаазёрскі канал — меліярацыйны канал у Беларусі, у Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці, правы прыток Дняпроўска-Бугскага канала.
Даўжыня канала 16 км. Пачынаецца з возера Белае на мяжы з Валынскай вобласцю Украіны, за 5,6 км да поўдня ад вёскі Гаравіца. Упадае ў водападзельны б’еф Дняпроўска-Бугскага канала каля вёскі Селішча. Пабудаваны ў 1905—1910 гадах для падачы вады з Прыпяці; рэгулюецца плацінай каля аграгарадка Радастава.
Літаратура
— С. 259.
Катэгорыя:Меліярацыйныя каналы Брэсцкай вобласці Катэгорыя:Меліярацыйныя каналы Драгічынскага раёна Катэгорыя:Басейн Мухаўца