Бернарда Белота (; 30.1.1720, Венецыя — ) — італьянскі жывапісец, афартыст. Пляменнік і вучань Каналета.

Біяграфія Пацаваў y Венецыі, Дрэздэне, Вене, Мюнхене; у 1767—1780 гадах у Варшаве, прыдворны мастак караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага.

Творчасць Майстар ведуты — дакументальна дакладнага архітэктурнага пейзажа. Аўтар серабрыстых па каларыце, крыху сухіх па малюнку відаў Венецыі, Дрэздэна, Варшавы і іншых гарадоў: «Від на Турын» (каля 1745), «Від на Дрэздэн з правага берага Эльбы ніжэй Аўгустусбруке» (1748), «Від на замак Кёнігштайн» (1764), «Від на мост Наві ў Вероне» (каля 1770), «Від на Варшаву» (1779) і інш.

Літаратура

Катэгорыя:Мастакі барока Катэгорыя:Мастакі Італіі Катэгорыя:Мастакі Італіі XVIII стагоддзя