Кампіля́цыя (ад лат. — крадзеж, рабаванне, назапашванне выпісаў > «рабаваць, красці») — літаратурная дзейнасць, якая складаецца ў сачыненні і напісанні тэкстаў (навуковых, вучэбных, мастацкіх) на аснове чужых даследаванняў ці твораў, без іх самастойнай творчай апрацоўкі, часам і без асэнсавання скарыстаных крыніц; таксама літаратурная праца, складзеная такім спосабам. Кампіляцыяй можа быць і частка твора. Кампіляцыю варта адрозніваць ад плагіята, паколькі ў гэтым выпадку гаворка ідзе пра творы (агляды, нарысы, манаграфіі), якія патрабуюць прыцягнення вялікай колькасці крыніц (напрыклад, у энцыклапедычных артыкулах, біяграфічнай літаратуры, працах па генеалогіі і т. п.).
Этымалогія У беларускую мову слова перайшло ў першай траціне XIX стагоддзя з французскай мовы, дзе compilation суфіксальным спосабам утворана ад лацінскага compilare «рабаваць, красці».
Гісторыя З’яўленне кампіляцыі можа быць растлумачана вучэбна-папулярызатарскімі ці асветніцкімі мэтамі, а таксама адсутнасць у старажытныя часы выразнага разумення аўтарства і аўтарскага права на твор складзенае з урыўкаў тэкстаў, запазычаных з перапрацоўкай з іншых твораў, як і сам ход складання такога твора.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Літаратура