Га́нна Канстанці́наўна Дзе́йка (нар. , в. Шыкуці Мінскай вобласці, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь (2004—2009).
Біяграфія У 1983 годзе скончыла Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, у 1995 годзе — Акадэмію кіравання пры Кабінеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Займала пасады намесніка старшыні Камітэта дзяржаўнага кантроля, намесніка старшыні Мінскага аблвыканкама, намесніка міністра па падатках і зборах.
З 25 мая 2004 года — міністр па падатках і зборах Рэспублікі БеларусьУказ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 мая 2004 г. № 247 «Аб прызначэнні Г. К. Дзейкі Міністрам па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь».
4 снежня 2009 года была вызвалена з пасады міністра ў сувязі з выхадам ў адстаўку.Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 снежня 2009 г. № 581 «Аб вызваленні Г. К. Дзейкі ад пасады Міністра па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь»
4 лютага 2011 была прызначана на пасаду намесніка дзяржаўнага сакратара — членам Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы.Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні
Крыніцы
Спасылкі Старонка на праекце «Хто ёсць хто ў РБ» Новы міністр па падатках Ганна Дзейка катаецца на лыжах
Катэгорыя:Міністры па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Супрацоўнікі Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Катэгорыя:Намеснікі старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Катэгорыя:Намеснікі міністраў Рэспублікі Беларусь