Канстанці́н Андрэ́евіч Су́мар (нар. , в. Вічын Брэсцкай вобласці, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы Міністр па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь (2001—2004), былы старшыня Брэсцкага аблвыканкама (2004—2014). Дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь дванаццатага склікання, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга і чацвёртага скліканняў.

Біяграфія Скончыў у 1973 годзе Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут па спецыяльнасці «Вучоны-аграном», у 1987 годзе — Мінскую вышэйшую партыйную школу. Член-карэспандэнт БІА.

З 1970 — інжынер-гідрамеліяратар калгаса імя У. І. Леніна Лунінецкага раёна.

У 1971—1975 гадах працаваў галоўным аграномам, намеснікам старшыні калгаса «Шлях Леніна» Лунінецкага раёна.

У 1975—1981 гадах — старшыня калгаса «Світанак» Лунінецкага раёна.

У 1981—1991 гадах — першы намеснік старшыні выканаўчага камітэта Лунінецкага раённага Савета народных дэпутатаў, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі, другі, першы сакратар Брэсцкага райкама КПБ.

У 1991—1995 гадах — старшыня Брэсцкага раённага Савета народных дэпутатаў, старшыня Брэсцкага райвыканкама.

У 1996—1998 гадах — намеснік начальніка Службы кантролю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, намеснік Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь.

У 1998—2000 гадах — першы намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама.

31 сакавіка 2000 года прызначаны Старшынёй Дзяржаўнага падатковага камітэта Рэспублікі БеларусьУказ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 сакавіка 2000 г. № 159 «Аб прызначэнні К. А. Сумара Старшынёй Дзяржаўнага падатковага камітэта Рэспублікі Беларусь», з 24 верасня 2001 года, калі Падатковы камітэт быў рэфармаваны ў Міністэрства па падатках і зборах, быў прызначаны Міністрам.Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 верасня 2001 года № 535 «Аб прызначэнні К. А. Сумара Міністрам па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь»

9 сакавіка 2004 года прызначаны Старшынёй Брэсцкага аблвыканкама,«Аб прызначэнні К. А. Сумара старшынёй Брэсцкага аблвыканкама» а 27 снежня 2014 Указам Прэзідэнта быў вызвалены ад пасады.Указ Прэзідэнта РБ 638 2014/12/27 Аб вызваленні ад пасады К. А. Сумара

19 кастрычніка 2012 года абраны членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання ад Брэсцкай вобласці (вылучаны ад Бярозаўскага раёна), член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы.

Узнагароды Ордэн Пашаны Медаль «За працоўную доблесць» Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь дзве Ганаровые граматы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Ганаровая грамата Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі.

Спасылкі Старонка на праекце «Хто ёсць хто ў РБ» Старонка на сайце Савета Рэспублікі

Катэгорыя:Міністры па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Старшыні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта Катэгорыя:Старшыні калгасаў Катэгорыя:Старшыні Брэсцкага раённага выканаўчага камітэта Катэгорыя:Дэпутаты Брэсцкага раённага Савета дэпутатаў Катэгорыя:Старшыні мясцовых саветаў Беларусі Катэгорыя:Намеснікі старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Катэгорыя:Першыя сакратары райкамаў КПБ