Но́белеўская прэ́мія па хі́міі () — найвышэйшая ўзнагарода за навуковыя дасягненні ў галіне хіміі, якая штогод прысуджаецца Шведскай каралеўскай акадэміяй навук у Стакгольме. Адна з пяці Нобелеўскіх прэмій, заснаваных у 1895 годзе паводле запавету шведскага хіміка Альфрэда Нобеля, які памёр у 1896 годзе. Гэтыя прэміі прысуджаюцца за выдатныя заслугі ў галінах хіміі, фізікі, літаратуры, міру і фізіялогіі або медыцыны. У адпаведнасці з запаветам Нобеля прэмія знаходзіцца ў падпарадкаванні Фонду Нобеля і прысуджаецца камісіяй з пяці членаў, якія выбіраюцца Шведскай каралеўскай акадэміяй навук. Лаўрэатам першай Нобелеўскай прэміі па хіміі ў 1901 годзе стаў Якаб Хендрык вант Гоф з Нідэрландаў. Кожны лаўрэат атрымлівае медаль, дыплом і грашовы прыз, які змяняецца з цягам часу. У 1901 годзе вант Гоф атрымаў 150 782 шведскія кроны, што ў снежні 2008 года было эквівалентна 7 731 004 шведскім кронам. Пачынаючы з 2001 года кожная грашовая ўзнагарода складала 10 мільёнаў шведскіх крон. Прэмія ўручаецца на штогадовай цырымоніі 10 снежня, у гадавіну смерці Альфрэда Нобеля.
Па меншай меры 25 лаўрэатаў атрымалі Нобелеўскую прэмію за ўклад у галіне арганічнай хіміі — больш, чым у любой іншай з абласцей хіміі. Двум пераможцам Нобелеўскай прэміі па хіміі, немцам Рыхарду Куну (1938) і Адольфу Бутэнанту (1939), урад не дазволіў атрымаць прэмію. Пазней яны атрымалі медалі і дыпломы, але не грошы. Фрэдэрык Сенгер з’яўляецца адным з двух лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі, які атрымаў прыз двойчы ў адной галіне ў 1958 і 1980 гадах. Другім з’яўляецца Джон Бардзін, які атрымліваў Нобелеўскую прэмію па фізіцы ў 1956 і 1972 гадах. Яшчэ двое вучоных станавіліся Нобелеўскімі лаўрэатамі і па хіміі, і ў іншай галіне: Марыя Складоўская-Кюры (атрымала Нобелеўскія прэміі па фізіцы ў 1903 годзе і па хіміі ў 1911 годзе) і Лайнус Карл Полінг (атрымаў Нобелеўскую прэмію па хіміі ў 1954 годзе і прэмію міру ў 1962 годзе). З 1901 года Нобелеўская прэмія не прысуджалася толькі 8 разоў: у 1916, 1917, 1919, 1924, 1933, 1940, 1941 і 1942 гадах. Па стане на 2016 год прэмію атрымлівалі 175 вучоных, з якіх толькі чатыры былі жанчынамі: Марыя Складоўская-Кюры (1911), Ірэн Жаліё-Кюры (1935), Дораці Кроўфут-Ходжкін (1964) і Ада Ёнат (2009). Самым маладым лаўрэатам прэміі на момант атрымання стаў Фрэдэрык Жаліё-Кюры ва ўзросце 35 гадоў у 1935 годзе, а самым узроставым быў лаўрэат 2002 года Джон Фен, якому на момант прысуджэння было 85 гадоў.
Лаўрэаты __NOTOC__ 1901—1910 • 1911—1920 • 1921—1930 • 1931—1940 • 1941—1950 • 1951—1960 • 1961—1970 • 1971—1980 • 1981—1990 • 1991—2000 • 2001—2010 • 2011—2020 • 2021—…
1901—1910
ГодПартрэтІмяФорма і напісанне імёнаў паводле дадзеных nobelprize.org, афіцыйнага сайта Фонду Нобеля. Альтэрнатыўныя формы і напісанні імёнаў, калі яны існуюць, прыведзены ў артыкулах пра асоб.КраінаПрыналежнасць да краіны паводле дадзеных nobelprize.org, афіцыйнага сайта Фонду Нобеля. Нацыянальнасць лаўрэата можа быць іншай.АбгрунтаваннеЦытаты абгрунтавання кожнай прэміі прыведзены (не заўсёды ў поўным аб’ёме) паводле дадзеных nobelprize.org, афіцыйнага сайта Фонду Нобеля. Больш поўная інфармацыя аб працы, праведзенай кожным з лаўрэатаў, прыведзена ў артыкулах пра асоб.1901Якаб Хендрык вант Гоф(1852—1911)«У знак прызнання велізарнай важнасці адкрыцця законаў хімічнай дынамікі і асматычнага ціску ў растворах»1902Герман Эміль Фішэр(1852—1919) Германія«За эксперыменты па сінтэзе рэчываў з сахарыднымі і пурынавымі групамі»1903Свантэ Аўгуст Арэніус(1859—1927)«Як факт прызнання асаблівага значэння тэорыі электралітычнай дысацыяцыі для развіцця хіміі»1904Уільям Рамзай(1852—1916)«У знак прызнання адкрыцця ім у атмасферы розных інертных газаў і вызначэння іх месца ў перыядычнай сістэме»1905Іаган Фрыдрых Вільгельм Адольф фон Баер(1835—1917) Германія«За заслугі ў развіцці арганічнай хіміі і хімічнай прамысловасці дзякуючы працам па хіміі арганічных фарбавальнікаў і гідраараматычных злучэнняў»1906Анры Муасан(1852—1907)«За атрыманне элемента фтору і ўвядзенне ў лабараторную і прамысловую практыку электрычнай печы названай яго імем»1907 Эдуард Бухнер(1860—1917) Германія«За праведзеную навукова-даследчую працу ў біялагічнай хіміі і адкрыццё пазаклетачнай ферментацыі»1908Эрнэст Рэзерфорд(1871—1937), (нарадзіўся ў горадзе Нельсан, Новая Зеландыя)«За даследаванні ў галіне распаду элементаў у хіміі радыеактыўных рэчываў»1909Вільгельм Оствальд(1853—1932) Германія (нарадзіўся ў Рызе (сучасная ), якая ўваходзіла ў склад Расійскай імперыі)«Знак прызнання праведзенай ім работы па вывучэнню каталізу, а таксама за даследаванні асноўных прынцыпаў кіравання хімічнай раўнавагай і скарасцямі рэакцыі»1910Ота Валах(1847—1931) Германія«У знак прызнання яго дасягненняў у галіне развіцця арганічнай хіміі і хімічнай прамысловасці, а таксама за тое, што ён першым ажыццявіў працу ў галіне аліцыклічных злучэнняў»
1911—1920
ГодПартрэтІмяКраінаАбгрунтаванне1911Марыя Складоўская-Кюры(1867—1934) (нарадзілася ў Варшаве, Царства Польскае (сучасная ))«За выдатныя заслугі ў развіцці хіміі: адкрыццё элементаў радыю і палонію, вылучэнне радыю і вывучэнне прыроды і злучэнняў гэтага выдатнага элемента»1912Віктар Грыньяр(1871—1935)«За адкрыццё рэактыву Грыньяра, які спрыяў развіццю арганічнай хіміі»Поль Сабацье(1854—1941)«За метад гідрагенізацыі арганічных злучэнняў у прысутнасці дробнадысперсных металаў, які рэзка стымуляваў развіццё арганічнай хіміі»1913Альфрэд Вернер(1866—1919) (нарадзіўся ў Мюлузе, )«За працу аб прыродзе сувязей атамаў у малекулах у галіне неарганічнай хіміі»1914Тэадор Уільям Рычардс(1868—1928)«За дакладнае вызначэнне атамных мас вялікай колькасці хімічных элементаў»1915Рыхард Марцін Вільштэтэр(1872—1942) Германія«За даследаванні фарбавальных рэчываў расліннага свету, асабліва хларафілу»1916Прэмія не прысуджалася1917Прэмія не прысуджалася1918Фрыц Габер(1868—1934) Германія«За сінтэз аміяку з элементаў-складнікаў»1919Прэмія не прысуджалася1920Вальтэр Герман Нернст(1864—1941)«У знак прызнання яго прац па тэрмадынаміцы»
1921—1930
ГодПартрэтІмяКраінаАбгрунтаванне1921Фрэдэрык Содзі(1877—1956)«За ўклад у хімію радыеактыўных рэчываў і за даследаванні паходжання і прыроды ізатопаў»1922Фрэнсіс Уільям Астан(1877—1945)«За зробленае з дапамогай вынайдзенага ім мас-спектрографа адкрыццё ізатопаў вялікай колькасці нерадыеактыўных элементаў і за фармуляванне правіла цэлых лікаў»1923Фрыц Прэгль(1869—1930)«За вынаходства метаду макрааналізу арганічных рэчываў»1924Прэмія не прысуджалася1925 Рыхард Адольф Зігмандзі(1865—1929), (нарадзіўся ў Вене, Аўстрыйская Імперыя (сучасная ))«За выяўленне гетэрагеннай прыроды калоідных раствораў і за распрацаваныя ў сувязі з гэтым метады, якія маюць фундаментальнае значэнне ў сучаснай калоіднай хіміі, паколькі ўсе праявы арганічнага жыцця ў рэшце рэшт звязаны з калоідным асяроддзем пратаплазмы»1926Тэадор Сведберг(1884—1941)«За працы ў галіне дысперсных сістэм»1927Генрых Ота Віланд(1877—1957)«За даследаванні жоўцевых кіслот і будовы многіх падобных рэчываў»1928Адольф Ота Рэйнгольд Віндаус(1876—1959)«За працы па вывучэнні будовы стэрынаў і іх сувязі з вітаміннай групай»1929Артур Гардэн(1865—1940)«За даследаванні ферментацыі цукру і ферментаў закісання»Ханс Карл Аўгуст Сімон фон Эйлер-Хельпін(1873—1964) (нарадзіўся ў Аўгсбургу, Германія)1930Ханс Фішэр(1881—1945)«За даследаванні будовы геміну і хларафілу, асабліва за сінтэз геміну»
1931—1940
ГодПартрэтІмяКраінаАбгрунтаванне1931Карл Бош(1874—1940)«За заслугі па ўкараненні і развіцці метадаў высокага ціску ў хіміі, што з’яўляецца эпахальнай падзеяй у галіне хімічнай тэхналогіі»Фрыдрых Бергіус(1884—1949)1932Ірвінг Ленгмюр(1881—1957)«За адкрыццё і даследаванні ў галіне хіміі паверхневых з’яў»1933Прэмія не прысуджалася1934Гаральд Клейтан Юры(1893—1981)«За адкрыццё цяжкага вадароду — дэйтэрыю, які выкарыстоўваецца для атрымання цяжкай вады (запавольніка ў ядзерных рэактарах), а таксама як індыкатар біяхімічных рэакцый у жывой тканцы»1935Фрэдэрык Жаліё-Кюры(1900—1958)«За выкананы сінтэз новых радыеактыўных элементаў»Ірэн Жаліё-Кюры(1897—1956)1936Петэр Іозеф Вільгельм Дэбай(1884—1966)«За ўклад у разуменне малекулярнай структуры ў ходзе даследаванняў дыпольных з’яў і дыфракцыі рэнтгенаўскіх прамянёў і электронаў у газах»1937Уолтэр Норман Хоўарс(1883—1950)«За даследаванні вугляводаў і вітаміну C»Паўль Карэр(1889—1971)"За даследаванне караціноідаў і флавінаў, а таксама за вывучэнне вітамінаў А і B2 "1938Рыхард Кун(1900—1967) Германія (нарадзіўся ў Вене (сучасная ), якая тады ўваходзіла ў склад Аўстра-Венгрыі)«За яго працу па вывучэнні караціноідаў і вітамінаў»1939Адольф Фрыдрых Іаган Бутэнант(1903—1995) Германія«За працы па палавых гармонах»Леапольд Ружычка(1887—1976) (нарадзіўся ў Вукавары (сучасная ), які тады ўваходзіў у склад Аўстра-Венгрыі)«За працы па поліэтылене і вышэйшых тэрпенах»1940Прэмія не прысуджалася
1941—1950
ГодПартрэтІмяКраінаАбгрунтаванне1941Прэмія не прысуджалася1942Прэмія не прысуджалася1943Дзьёрдзь дэ Хевешы(1885—1966) Германія (нарадзіўся ў Будапешце (сучасная ), які тады ўваходзіў у склад Аўстра-Венгрыі)«За працу па выкарыстанні ізатопаў як мечаных атамаў пры вывучэнні хімічных працэсаў»1944Ота Ган(1879—1968) Германія«За адкрыццё расшчаплення цяжкіх ядраў»1945Артуры Ілмары Віртанен(1895—1973)«За даследаванні і дасягненні ў галіне сельскай гаспадаркі і хіміі пажыўных рэчываў, асабліва за метад кансервацыі кармоў»1946 Джэймс Бэтчэлер Самнер(1887—1955)«За адкрыццё з’явы крышталізацыі ферментаў» Джон Хоўард Нортрап(1891—1987)«За атрыманне ў чыстым выглядзе вірусных бялкоў» Уэндэл Мерэдыт Стэнлі(1904—1971)1947 Роберт Робінсан(1886—1975)«За даследаванні раслінных прадуктаў вялікай біялагічнай важнасці, асабліва алкалоідаў»1948Арнэ Вільгельм Каўрын Тыселіус(1902—1971)«За даследаванне электрафарэзу і адсарбцыйнага аналізу, асабліва за адкрыццё, звязанае з комплекснай прыродай бялкоў сыроваткі»1949 Уільям Фрэнсіс Джыёк(1895—1982)«За ўклад у хімічную тэрмадынаміку, асабліва ў тую яе вобласць, якая вывучае паводзіны рэчываў пры экстрэмальна нізкіх тэмпературах»1950 Ота Паўль Герман Дзільс(1876—1954) Федэратыўная Рэспубліка Германіі«За адкрыццё і развіццё дыенавага сінтэзу» Курт Альдэр(1902—1958) Федэратыўная Рэспубліка Германіі
1951—1960
ГодПартрэтІмяКраінаАбгрунтаванне1951 Эдвін Матысан Мак-Мілан(1907—1991)«За адкрыцці ў галіне хіміі трансуранавых элементаў»Глен Тэадор Сібарг(1912—1999)1952Арчэр Джон Портэр Марцін(1910—2002)«За адкрыццё метаду размеркавальнай храматаграфіі»Рычард Лоўрэнс Мілінгтан Сінг(1914—1994)1953Герман Штаўдынгер(1881—1965) Федэратыўная Рэспубліка Германіі«За даследаванні ў галіне хіміі высокамалекулярных рэчываў»1954Лайнус Карл Полінг(1901—1994)«За даследаванні прыроды хімічнай сувязі і яе прымяненне для вызначэння структуры злучэнняў»1955 Вінсент дзю Віньё(1901—1978)«За працу з біялагічна актыўнымі злучэннямі, і, перш за ўсё, за ўпершыню ажыццёўлены сінтэз поліпептыднага гармону»1956 Сірыл Норман Хіншэлвуд(1897—1967)«За даследаванні ў галіне механізмаў хімічных рэакцый»Мікалай Мікалаевіч Сямёнаў(1896—1986)1957Александэр Рабертус Тод(1907—1997)«За працы па нуклеатыдах і нуклеатыдных каэнзімах»1958Фрэдэрык Сенгер(1918—2013)«За ўстанаўленне структур бялкоў, асабліва інсуліну»1959Яраслаў Гейраўскі(1890—1967) Чэхаславакія«За адкрыццё і развіццё паляраграфічных метадаў аналізу»1960Уілард Фрэнк Лібі(1908—1980)«За ўвядзенне метаду выкарыстання вугляроду-14 для вызначэння ўзросту ў археалогіі, геалогіі, геафізіцы і іншых галінах навукі»
1961—1970