Малы́ш — рака ў Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Друць (басейн Дняпра).

Даўжыня 29 км. Плошча вадазбору 234 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1 ‰. Асноўныя прытокі: Ліпаўка (злева).

Пачынаецца на ўсходняй ускраіне вёскі Падкражнік, вусце за 0,5 км на поўдзень ад вёскі Вугольшчына. Цячэ ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Рэчышча каналізаванае на працягу 2,4 км (ад вёскі Макаўка ўніз па цячэнні).

Літаратура

Катэгорыя:Рэкі Бялыніцкага раёна Катэгорыя:Прытокі Друці