Алякса́ндр Уладзі́міравіч Гры́гараў () — беларускі дзяржаўны дзеяч, Міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь (2005—2009).
Біяграфія Нарадзіўся 9 лістапада 1948 года ў Баранавічах.
Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры і Мінскую вышэйшую партыйную школу.
Пасля службы ў Савецкай Арміі працаваў на розных пасадах у ЦС ДССТ «Ураджай», затым быў начальнікам упраўлення Рэспубліканскага ДФСТ прафсаюзаў, намеснікам старшыні Рэспубліканскага савета ДФСТ прафсаюзаў.
З 1987 па 1996 год узначальваў рэспубліканскі фізкультурна-спартыўны клуб «Спорт».
З 1996 года па 2003 год займаў пасаду намесніка Міністра спорту і турызму Рэспублікі Беларусь.
З 2003 года быў саветнікам Выканаўчага камітэта СНД.
З 6 ліпеня 2005 годаУказ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 ліпеня 2005 года № 313 «Аб прызначэнні А. У. Грыгарава Міністрам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь» па 26 чэрвеня 2009 годаУказ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 чэрвеня 2009 г. № 341 «Аб вызваленні А. У. Грыгарава ад пасады Міністра спорту і турызму Рэспублікі Беларусь» — Міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь.
Быў старшынёй Беларускай федэрацыі бокса (2005—2010).
У цяперашні час узначальвае кафедру фізічнай культуры і спорту Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта.
Кандыдат педагагічных навук, прафесар.
Узнагароды Заслужаны трэнер БССР (1984). Заслужаны работнік фізічнай культуры і спорту Рэспублікі Беларусь (2000).
Крыніцы
Спасылкі Старонка на сайце Прэс Дасье 9 лістапада Аляксандру Уладзіміравічу Грыгараву спаўняецца 65 гадоў Біяграфія на сайце Хто ёсть хто ў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Міністры спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Намеснікі міністраў Рэспублікі Беларусь