Праспект Машэрава () — праспект у цэнтральнай частцы Брэста. Адна з асноўных транспартных магістраляў горада, якая перасякае яго з захаду на ўсход ад Брэсцкай крэпасці да Кобрынскага маста. Даўжыня — 3,5 км.
Праспект названы ў гонар Пятра Міронавіча Машэрава.
Ранейшыя назвы Участак праспекта ад Брэсцкай крэпасці да вуліцы Леніна раней меў назвы: вул. Цярэспальская, Фаміна.
Другі ўчастак, ад вуліцы Леніна да Кобрынскага маста, раней меў наступныя назвы: Шасэйная, праспект імя Імператара Аляксандра II (да 1921 года), Ягелонская, Нова-Ягелонская, Ягелонская Замойская (з 1921 па 1939 гады), Маскоўская (1939—1941 гады), Штрасе дэс 22 юні, Тэрэспальштрасэ (1941—1944 гады), Маскоўская (1944—1998 гады).
У 1998 годзе заходняя частка вуліцы Маскоўская была перайменавана ў праспект МашэраваКакие известные переименования в Бресте состоялись, и как они "прижились" в народе.
Забудова
№ 15 — гасцініца «Інтурыст» (1975, арх. Г. Бенядзіктаў, В. Астаповіч, Л. Лукомская). № 22 — № 30 —
№ 32 — будынак (сярэдзіна XIX стагоддзя) — № 34 — № 42 — № 44 — № 48 — № 50 — двухпавярховы будынак. Рэстаўраваны ў 2001 годзе па праекце архітэктара У. Н. Казакова. —
№ 52 — двухпавярховы будынак. (2014, архітэктар У. Н. Казакоў)Казаков Владимир Нахимович. — № 54 — № 75 корпус 1 — будынак выдавецтва газеты «Заря» (1980, архітэктары В. Арсеньеў, А. Казюкоў). № 17 — Гандлёвы цэнтр «ЦУМ» № 21 — Васьміпавярховы будынак Белтэлекам Бюст П. І. Клімука Помнік савецкім пагранічнікам (1972 г., скульптар М. Альтшулер, архітэктары А. Гарбачоў, М. Мілавідаў)
Цікавыя факты Падчас пратэстаў 2020 года 13 верасня на скрыжаванні праспекта Машэрава і бульвара Шаўчэнкі супраць пратэстоўцаў выкарысталі вадамёт і за гэтым скрыжаваннем замацавалася нефармальная назва "Вадамётнае скрыжаванне", якую нават замацавалі ў Google картах19 ОБВИНЯЕМЫХ И 37 ПОДОЗРЕВАЕМЫХ. «ВОДОМЕТНЫЙ ПЕРЕКРЕСТОК» В БРЕСТЕ — ЧТО ИЗВЕСТНО ПО УГОЛОВНОМУ ДЕЛУ // BINKL.byВ Google карты добавили Перекресток водометный в Бресте // Пикабу.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Ленінскі раён (Брэст) Катэгорыя:Гістарычны цэнтр Брэста Катэгорыя:Вуліцы, названыя ў гонар Пятра Машэрава