Тытул Кароль Бахрэйна з'явіўся ў лютым 2002 года, калі тагачасны эмір Бахрэйна, Хамад ібн Іса аль-Халіфа абвясціў сябе каралём. У перыяд з 1783 па 1971 год кіраўнікі краіны называліся хакімамі Бахрэйна, а з 1971 па 2002 год — эмірамі Дзяржавы Бахрэйн. Гэтак жа, як хакімы і эміры, кароль з'яўляецца главой дзяржавы і валодае амаль абсалютнай уладай.
Спіс манархаў
Хакімы Бахрэйна (1783—1971) Шэйх Ахмад ібн Халіфа аль-Халіфа (1783 — 18 ліпеня 1795) Шэйх Абдала ібн Ахмад аль-Халіфа (1796 — красавік 1843), кіраваў разам з наступнымі: Шэйх Салман ібн Ахмад аль-Халіфа (1796—1825) Шэйх Халіфа ібн Салман аль-Халіфа (1825 — 31 мая 1834) Шэйх Мухамад ібн Халіфа аль-Халіфа (31 мая 1834 — чэрвень 1842) Шэйх Мухамад ібн Халіфа аль-Халіфа (красавік 1843 — 6 верасня 1868) Шэйх Алі ібн Халіфа аль-Халіфа (6 верасня 1868 — 28 верасня 1869) Шэйх Мухамад ібн Абдала аль-Халіфа (верасень 1869 — 1 снежня 1869) Шэйх Іса ібн Алі аль-Халіфа (снежань 1869 — 9 снежня 1932), кіраваў разам з наступным Шэйх Мухамад ібн Абдала аль-Халіфа (снежань 1869 — кастрычнік 1888), кіраваў разам з папярэднім Шэйх Хамад ібн Іса аль-Халіфа (9 снежня 1932 — 24 лютага 1942) Шэйх Салман ібн Хамад аль-Халіфа (24 лютага 1942 — 2 лістапада 1961) Шэйх Іса ібн Салман аль-Халіфа (2 лістапада 1961 — 16 жніўня 1971)
Эміры Дзяржавы Бахрэйн (1971—2002) Шэйх Іса ібн Салман аль-Халіфа (16 жніўня 1971 — 6 сакавіка 1999) Шэйх Хамад ібн Іса аль-Халіфа (6 сакавіка 1999 — 14 лютага 2002)
Кароль Бахрэйна (з 2002) Шэйх Хамад ібн Іса аль-Халіфа (14 лютага 2002 — наш час)
Гл. таксама Бахрэйн Прэм’ер-міністр Бахрэйна
Спасылкі Спіс кіраўнікоў Бахрэйна на rulers.org Спіс кіраўнікоў Бахрэйна на worldstatesmen.org
Бахрэйн Катэгорыя:Спісы:Бахрэйн *