Бабра́к Карма́ль (; , Камары, Кабул, Каралеўства Афганістан — 3 снежня 1996, Масква, Расія) — афганскі палітычны, дзяржаўны і партыйны дзеяч, адзін з заснавальнікаў Народна-дэмакратычнай партыі Афганістана (НДПА), лідар фракцыі «Парчам» ().

У перыяд савецкай ваеннай прысутнасці ў Афганістане — Генеральны сакратар ЦК НДПА, Старшыня Рэвалюцыйнага савета (кіраўнік дзяржавы) Дэмакратычнай Рэспублікі Афганістан (1979—1986), Старшыня Савета міністраў ДРА (1979—1981).

Дэ-факта з’яўляўся кіраўніком марыянетачнага ўрада, цалкам падкантрольнага савецкім «саветнікам»Бабрак Кармаль да апошняга ўздыху верыў у правасць выбранага ім шляху«Я не з’яўляўся кіраўніком суверэннай дзяржавы. Гэта была акупаваная дзяржава, дзе рэальна кіравалі вы… Я кроку не мог ступіць без вашых саветнікаў» (Кармаль)Афганская война — из энциклопедии «История России. XVIII—XX век.» // М. ОЛМА-ПРЕСС, Образование — 2004 — ISBN 5-94849-553-1.

Біяграфія Нарадзіўся ў Кабуле ў сям’і армейскага генерала. Продкі Кармаля па лініі бацькі былі выхадцамі з індыйскага Кашміра, якія пераехалі ў Кабул у часы, калі Кашмір належаў імперыі Дурані. На новым месцы яны асіміляваліся з таджыкскай супольнасцю Кабула. Яго бацька не раскрываў сваё непуштунскае паходжанне і размаўляў толькі на пушту. Маці Кармаля была персамоўная пуштунка з племя гільзаеў. Сапраўднае імя яго было Султан Хусейн, якое ён змяніў на падобнае, тыпова афганскае імя. У Кабульскім універсітэце захапіўся ідэямі камунізму. У 1965 годзе ўступіў у Народна-дэмакратычную партыю Афганістана (НДПА). Узначаліў фракцыю «Парчам». У 1965—1973 гадах быў дэпутатам парламента краіны.

Пасля Саурскай Рэвалюцыі (1978) стаў намеснікам старшыні Рэвалюцыйнага савета, але ўжо ўлетку 1978 быў зняты з гэтай пасады і адпраўлены паслом у Чэхаславакію. Увосень 1978 года быў абвінавачаны ў арганізацыі антыўрадавай змовы і зняты з пасады пасла. Застаўся ў эміграцыі.

Пасля ўвядзення сіл Савецкай Арміі ў Афганістан у снежні 1979 года стаў генеральным сакратаром ЦК НДПА, старшынёй Рэвалюцыйнага савета і старшынёй Савета міністраў (апошнюю пасаду займаў да 1981 года). 4 мая 1986 года паводле рашэння 18-га пленума ЦК НДПА Б. Кармаль быў вызвалены «па стане здароўя» ад абавязкаў генеральнага сакратара ЦК партыі пры захаванні за ім членства ў Палітбюро. Зняцце з пасады было выклікана зменамі ў СССР, дзе да ўлады прыйшоў М. С. Гарбачоў. У канцы 1986 годзе быў зняты і з пасады старшыні Рэвалюцыйнага савета.

Пасля таго, як ён пакінуў усе пасады, быў вымушаны эміграваць і пражываў у Маскве, у першыя гады эміграцыі — на дачы ў Сярэбраным Бары. Бабрак Кармаль карыстаўся вялікай павагай афганцаў: да эміграцыі падчас першай пасля адстаўкі дэманстрацыі ў Кабуле людзі, праходзячы міма трыбуны, кідалі кветкі не новаму партыйнаму кіраўніку Наджыбулу, а Кармалю; пасля заяў Наджыбулы пра «нацыянальнае прымірэнне» і неабходнасць перамоў з контррэвалюцыянерамі армія была дэмаралізавана і незадаволена такім рэзкім і незразумелым паваротам, пагібельным для рэвалюцыі і неймаверным пры кіраванні Кармаля. Папулярнасць Кармаля, якая яшчэ больш узросла на фоне палітыкі Наджыбулы, выклікала занепакоенасць савецкіх кіраўнікоў, якія асцерагаліся вяртання Кармаля да ўлады, таму да Кармаля прыставілі ахову і строга кантралявалі яго круг зносін. Так працягвалася да канца кіравання М. С. Гарбачова. У апошнія гады жыцця стан здароўя Бабрака Кармаля рэзка пагоршыўся (хвароба нырак), ён рэгулярна праходзіў курс лячэння.

Памёр 3 снежня 1996 года ў 1-й гарадской бальніцы горада Масквы, пахаваны ў Афганістане, у Хайратоне.

Літаратура

Спасылкі

Памяці Бабрака Кармаля (відэа)

Катэгорыя:Прэзідэнты Афганістана Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Афганістана Катэгорыя:Палітыкі-эмігранты Катэгорыя:Члены НДПА Катэгорыя:Памерлі ад раку печані