Вя́хава — возера ў Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Вір (працякае праз возера), за 12 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад Бабруйска, прыкладна за 4 км на паўднёвы захад ад аграгарадка Цялуша. Возера знаходзіцца на тэрыторыі ландшафтнага заказніка мясцовага значэння «Дубоўскі каскад азёр»Ландшафтны заказнік мясцовага значэння «Дубаўскі каскад азёр» // Сайт Бабруйскага райвыканкама
Плошча паверхні возера 0,42 км². Даўжыня 1 км, найбольшая шырыня 0,75 км, даўжыня берагавой лініі 2,7Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 2.Морфометрические параметры озёр Могилёвской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» км. Найбольшая глыбіня 2,2 м, сярэдняя — 1,3 м. Аб’ём вады ў возеры 0,55 млн м³. Плошча вадазбору 85,3 км². Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны спадзістыя. З паўночнага, усходняга і паўднёвага бакоў забалочаная пойма. Берагі пясчаныя і забалочаныя. Дно выслана слоем крэменязёмістага сапрапелю магутнасцю да 11,5 м. Возера праточнае. У паўночнай частцы злучаецца ракой Вір з возерам Плывун.
У возеры водзяцца акунь, лешч, шчупак звычайны, лінь, плотка, краснапёрка, джгір.
Літаратура
Ліст карты N-35-107. Выданне 1982 года. Стан мясцовасці на 1978, 1980 гады.
Спасылкі Общая характеристика озёр Могилёвской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Морфометрические параметры озёр Могилёвской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 2.
Катэгорыя:Азёры Бабруйскага раёна Катэгорыя:Дубоўскі каскад азёр Катэгорыя:Басейн Бярэзіны