Блу́жа (, ) — пасёлак у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Блужскага сельсавета. Месціцца за 10 км на паўднёвы ўсход ад Мар’інай Горкі, 64 км ад Мінска, каля чыгуначнага прыпынку Майскі, на рацэ Сіняўка.
Гісторыя
У пачатку XX стагоддзя маёнтак у Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Маёмасць нацыяналізаваная. У 1926 годзе пасёлак у Блужскім сельсавеце Пухавіцкага раёна Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930). З 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 3 ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі.
Насельніцтва 1908 год — 1 двор, 38 жыхароў 1926 год — 14 двароў, 75 жыхароў 2002 год — 6 двароў, 23 жыхары 2007 год — 7 двароў, 10 жыхароў 2010 год — 8 гаспадарак, 12 жыхароў 2019 год — 8 жыхароў
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Блужскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна Катэгорыя:Блужа (аграгарадок)