Ліпнікі́ (, ) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навасёлкаўскага сельсавета. Месціцца за 11 км на паўднёвы захад ад Мар’інай Горкі, 56 км ад Мінска.

Гісторыя Ранняя гісторыя У 1897 годзе ўрочышча ў Цітвянскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. У 1908 годзе засценак.

Найноўшы час З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У вёсцы базіраваліся Рудзенскі падпольны раённы камітэт КП(б)Б і штаб савецкай партызанскай брыгады «Беларусь».

Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Гарэлецкага сельсаветаРешение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. №222 "Об упразднении Горелецкого, Краснооктябрьского, Селецкого, Сергеевичского сельсоветов и изменении границ Новоселковского, Пуховичского, Ветеревичского сельсоветов и Правдинского поссовета Пуховичского района".

Насельніцтва 1897 год — 3 двары, 29 жыхароў 1908 год — 13 двароў, 84 жыхары 1917 год — 19 двароў, 103 жыхары 2002 год — 23 двароў, 40 жыхароў 2009 год — 28 жыхароў 2019 год — 13 жыхароў

Славутасці Помнік у гонар Рудзенскага падпольнага камітэта КП(б)Б і штаба партызанскай брыгады «Беларусь».

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Навасёлкаўскі сельсавет (Пухавіцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна