Сі́нінкі (, ; раней таксама Баркі) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Голацкага сельсавета. Месціцца за 38 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 23 км ад Мінска, на рацэ Свіслач.

Гісторыя

Ранняя гісторыя У XVIII стагоддзі ў Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, у складзе маёнтка Дукора, уласнасць Агінскіх, пазней Оштарпаў.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У XIX стагоддзі ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні.

У 1858 годзе вёска ў маёнтку Феліцыянава, уласнасць А. Івашкевіча. З другой паловы XIX стагоддзя ў Пярэжырскай воласці. У 1880-х гадах працавала народнае вучылішча, у якім у 1892—1893 гадах вучыліся 43 хлопчыкі і 3 дзяўчынкі.

У 1916 годзе адкрыта аднакласнае народнае вучылішча.

Найноўшы час

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Пярэжырскай воласці атрымалі пасведчанні Народнага Сакратарыята Беларусі С. 19.. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі.

Насельніцтва 1897 год — 46 двароў, 334 жыхары 1908 год — 50 двароў, 480 жыхароў 1917 год — 49 двароў, 312 жыхароў 1970 год — 178 жыхароў 2002 год — 30 двароў, 55 жыхароў 2010 год — 26 гаспадарак, 46 жыхароў 2019 год — 27 жыхароў

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Голацкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна