Вішнё́ўка (, ; да 1920-х — маёнтак Кастрынь) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Дукорскага сельсавета.

Гісторыя У канцы XIX стагоддзя маёнтак Кастрынь (Кастрын) Навасёлкаўскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні, уласнасць Эдуарда Эдуардавіча Катовіча, двараніна рыма-каталіцкага веравызнання. Было 490 дзесяцін зямлі.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Уласнасць нацыяналізавана, на месцы маёнтка створаны пасёлак Вішнёўка.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Дрычынскага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 .

Насельніцтва 1908 год — 1 двор, 11 жыхароў 1917 год — 1 двор, 24 жыхары, усе палякі 1926 год — 8 двароў, 38 жыхароў 1960 год — 27 жыхароў 2002 год — 2 двары, 2 жыхары 2010 год — 1 гаспадарка, 1 жыхар 2012 год — 0 жыхароў 2019 год — 1 жыхар

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Дукорскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Беларусі