Любя́чка () — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Дубраўскага сельсавета. Месціцца за 16,5 км на паўднёвы захад ад Мар’інай Горкі, 61,5 км ад Мінска.
Гісторыя
Ранняя гісторыя
У XVIII стагоддзі маёнтак Любячын (Любочын) у Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, уласнасць Незабітоўскай.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У XIX стагоддзі ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні. Уласнасць Ратынскіх, у складзе маёнтка Вомельна.
З другой паловы XIX стагоддзя ў Амяльнянскай воласці Ігуменскага павета. У канцы XIX стагоддзя краязнавец Аляксандр Ельскі апісваў Любочын як «нэндзую палескую вёску, сярод недаступных лясістых балот на беднай пясчанай глебе».
У 1910 годзе адбыліся сялянскія хваляванні супраць адміністрацыі памешчыка. У канцы красавіка 1910 года 15 сялян вёскі Любячка пасвілі коней на сваёй сенажаці, якая межавала з сенажаццю памешчыка Ратынскага. Калі коні зайшлі на землі памешчыка, лясныя вартаўнікі маёнтка Сінча запатрабавалі ад пастухоў сагнаць коней, але тыя адказалі пагрозамі. Лясная варта зрабіла некалькі выстралаў, у выніку 5 чалавек было паранена.
У 1912 годзе адкрыта народнае вучылішча.
Найноўшы час З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Амяльнянскай воласці накіроўвалі звароты ў Народны Сакратарыят Беларусі са скаргамі на дзеянні нямецкіх акупацыйных улад С. 19.. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Народнае вучылішча пасля было пераўтворана ў працоўную школу 1-й ступені, у 1922 годзе было 56 вучняў.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У верасні 1943 года нямецкая адміністрацыя спаліла ўсе дамы вёскі.
Да 5 мая 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Варашылаўскага сельсавета, пасля — у складзе Сінчанскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 мая 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978)..
Насельніцтва 1795 год — 15 двароў, 99 жыхароў 1816 год — 10 двароў, 60 жыхароў 1858 год — 26 рэвізскіх душ 1897 год — 36 двароў, 173 жыхары 1908 год — 34 двары, 188 жыхароў 1917 год — 38 двароў, 225 жыхароў 1960 год — 202 жыхары 2002 год — 11 двароў, 13 жыхароў 2010 год — 27 гаспадарак, 55 жыхароў 2012 год — 22 гаспадаркі, 50 жыхароў 2019 год — 38 жыхароў
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Дубраўскі сельсавет (Пухавіцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна Катэгорыя:Вёскі Беларусі, цалкам або часткова знішчаныя нацыстамі