Сінча́. Сустракаецца таксама варыянт Сінчы́, мн. (, ) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Дубраўскага сельсавета. Месціцца за 10 км на поўдзень ад Мар’інай Горкі, 65 км ад Мінска, каля ракі Талька.

Гісторыя

Ранняя гісторыя У 1710 годзе ўпамінаецца як моцна пацярпелая ў Паўночную вайну вёска ў складзе маёнтка Смілавічы-Бакшты ў Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства ЛітоўскагаНГАБ у Мінску, ф. 1727, воп. 1, спр. 7, с. 211. У 1744 годзе ўласнасць М. Агінскай-Завішы.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У XVIII стагоддзі нейкі час уласнасць Барэцкай, у складзе маёнтка Вомельна. У 1800 годзе была капліца. У XIX стагоддзі ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні. З другой паловы XIX стагоддзя ў Амяльнянскай воласці Ігуменскага павета.

Нейкі час уласнасць Бурзынскіх герба Трыўдар, пазней Ратынскіх герба Крыўда. Віктар Сармата Ратынскі ўдзельнічаў у паўстанні 1863 года, за што значная частка маёнтка была канфіскавана расійскімі ўладамі, аднак сам маёнтак застаўся ў Ратынскіх.

Увесну 1886 года адбыліся сялянскія хваляванні супраць адміністрацыі памешчыка. У 1891 годзе заснаваны вінакурны завод, у якім у 1913 годзе было 10 рабочых.

Паводле перапісу 1897 года ў вёсцы было 2 крамы, побач аднайменны маёнтак Ратынскага, дзе быў вінакурны завод. У 1897 годзе маёнткам валодаў Баагім Ратынскі, сын Віктара. У канцы XIX стагоддзя сяляне Сінчы апроч земляробства займаліся вырабам колаў, саней, ліпавых рагожак, а таксама пчалярствам у навакольных лясах.

У 1903 годзе адкрыта школа граматы.

У жніўні 1905 года адбылося сялянскае выступленне, распачатае з самавольнага выпасу жывёлы на пасевах Ратынскага. Выступленне падаўлена салдатамі, арганізатары арыштаваныя.

Паводле перапісу 1917 года ў маёнтку былі 2 млыны і крупадзёрка. Апошнім уласнікам маёнтка быў Багдан Лукаш Ратынскі, сын Віктара.

Найноўшы час З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Амяльнянскай воласці накіроўвалі звароты ў Народны Сакратарыят Беларусі са скаргамі на дзеянні нямецкіх акупацыйных улад С. 19.. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Маёнтак нацыяналізаваны. Школа граматы рэарганізавана ў школу 1-й ступені, у якой у 1922 годзе вучыліся 86 дзяцей, у тым ліку 26 дзяўчынак, працавалі 2 настаўнікі. З 1924 да 1965 года цэнтр Сінчанскага сельсавета.

У 1930-х гадах праведзена прымусовая калектывізацыя. У 1933 годзе быў створаны саўгас «Сінча», працавала кузня, маслабойня, стальмашня, шорная майстэрня.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У ліпені 1943 года вёска спалена нямецкай уладай, забіта 16 чалавек.

Насельніцтва 1800 год — 28 двароў, 180 жыхароў 1816 год — 37 двароў, каля 200 жыхароў 1897 год — 84 двары, 532 жыхары 1908 год — вёска, 101 двор, 647 жыхароў; маёнтак, 1 гаспадарка, 142 жыхары 1917 год — вёска, 118 двароў, 632 жыхары; маёнтак, 195 жыхароў 1960 год — 348 жыхароў 2002 год — 78 двароў, 163 жыхары 2010 год — 60 гаспадарак, 118 жыхароў 2012 год — 52 гаспадаркі, 111 жыхароў 2019 год — 106 жыхароў

Славутасці Гаспадарчы двор маёнтка (XIX ст.)

Страчаная спадчына Сядзіба Ратынскіх (XIX ст.)

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Дубраўскі сельсавет (Пухавіцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна Катэгорыя:Ратынскія Катэгорыя:Вёскі Беларусі, цалкам або часткова знішчаныя нацыстамі