Маладне́ва (, ) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Дукорскага сельсавета.

Гісторыя У XIX стагоддзі фальварак Маладнева (Маладнеў, Маладзьеў), уласнасць лютэраніна Канстанціна Максімавіча Гарцінга, у 1889 годзе было 182 дзесяціны зямлі. У Дукорскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Дукорскай воласці пісалі звароты ў Народны Сакратарыят Беларусі са скаргамі на дзеянні нямецкіх акупацыйных улад С. 19.. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Уласнасць нацыяналізавана, створаны калгас. Населенаму пункту нададзены статус пасёлка. Разам з Галянбергам і Падліпкамі Маладнева ўвайшла ў склад калгаса «Ударнік», а ў пасляваенныя гады стала часткай калгаса імя 16-ці чырвоных партызан.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі.

Насельніцтва 1897 год — 7 жыхароў 1908 год — 2 двары, 26 жыхароў 1917 год — 1 двор, 19 жыхароў, усе беларусы 1926 год — 23 двары, 103 жыхары 2002 год — 14 двароў, 25 жыхароў 2009 год — 19 жыхароў 2019 год — 14 жыхароў

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Дукорскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна