Кра́сная Ні́ва (, ; да 1920-х — маёнтак Оштарполле) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Дукорскага сельсавета.
Гісторыя Оштарполле (Оштарполь) заснавана ў пачатку XIX стагоддзя Оштарпамі, калі апошнія валодалі маёнткам Дукора. З другой паловы XIX стагоддзя ў Дукорскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. Леон Оштарп перадаў Оштарполле Ваньковічам. У 1860 годзе ў маёнтку было 156 душ прыгонных мужчын і 168 жанчын.
У канцы XIX стагоддзя Оштарполле належала Аляксандру Аляксандравічу Ваньковічу, адстаўному штаб-ротмістру рыма-каталіцкага веравызнання, было 1259 дзесяцін зямлі.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Дукорскай воласці пісалі звароты ў Народны Сакратарыят Беларусі са скаргамі на дзеянні нямецкіх акупацыйных улад С. 19.. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Гміна Дукора, Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Праведзена нацыяналізацыя маёнтка, заснаваны пасёлак Чырвоная Ніва. У 1926 годзе пасёлак у Дукорскім сельсавеце Смілавіцкага раёна Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930). З 8 ліпеня 1931 года ў Пухавіцкім, з 12 лютага 1935 года ў Рудзенскім раёнах, з 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі.
Насельніцтва
1908 год — 5 двароў, 37 жыхароў 1917 год — 1 двор, 11 жыхароў, усе беларусы 1926 год — 19 двароў, 93 жыхары 2002 год — 11 гаспадарак, 21 жыхар 2009 год — 16 жыхароў 2019 год — 20 жыхароў
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Дукорскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Беларусі