Галянбе́рг. Сустракаецца таксама варыянт Галянбэ́рг, Галямбэ́рак (, ) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Дукорскага сельсавета.

Гісторыя Фальварак заснаваны галандцам Канстанцінам Максімавічам Гарцінгам, да якога ў 1874 годзе перайшлі землі маёнтка Дукора. Назва ўтворана ад слоў «Галяндыя» і «berg» (гара).

У Дукорскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. У 1889 годзе ў фальварку 279 дзесяцін землі, уладальнік лютэранін Канстанцін Гарцінг.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Дукорскай воласці пісалі звароты ў Народны Сакратарыят Беларусі са скаргамі на дзеянні нямецкіх акупацыйных улад С. 19.. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Уласнасць нацыяналізавана, створаны калгас. Населенаму пункту нададзены статус пасёлка.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі.

Насельніцтва 1897 год — 2 двары, 30 жыхароў 1908 год — 2 двары, 12 жыхароў 1926 год — 22 двароў, 114 жыхароў 2002 год — 21 двор, 41 жыхар 2009 год — 26 жыхароў 2019 год — 32 жыхары

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Дукорскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна