Ма́р’іна (, ) — пасёлак у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навасёлкаўскага сельсавета. Месціцца за 2 км на поўнач ад Мар’інай Горкі, 48,5 км ад Мінска.

Гісторыя 29 траўня 1876 года ў мястэчку Мар’іна Горка Ігуменскага павета Мінскай губерні была заснавана сельскагаспадарчая школа. У сувязі з гэтым тут былі ўзведзеныя будынкі, якія адносіліся да мястэчка Мар’іна Горка.

У 1911 годзе займела статус вучылішча. З сакавіка 1921 года навучальная ўстанова завецца Мар’інагорскі сельскагаспадарчы тэхнікум. З 2000 года каледж.

У 2000 годзе тэрыторыя каледжа была выдзелена ў асобны пасёлак Мар’іна.

Насельніцтва 2009 год — 1251 жыхар 2019 год — 846 жыхароў

Транспарт Праз тэрыторыю пасёлка праходзіць Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі Мінск — Гомель. Месціцца прыпыначны пункт Тэхнікум.

Славутасці Комплекс будынкаў сельскагаспадарчай школы (другая палова XIX ст.) Мемарыяльная дошка у гонар Захара Біралы. Мемарыяльная дошка у ў гонар Івана Юркевіча

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Навасёлкаўскі сельсавет (Пухавіцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна