Падві́лле (, ) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навасёлкаўскага сельсавета. Каля ракі Цітаўка.
Гісторыя Населены пункт заснаваны як пасёлак у 1920-я гады ў Беларускай ССР на месцы маёнтка Скрыль.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У час вайны вёска была спалена, пасля вайны адноўлена.
У 1964 годзе да вёскі Падвілле была далучана вёска Зарэчча, якая месцілася цераз раку Цітаўку.
Насельніцтва 1926 год — 8 двароў, 39 жыхароў 1960 год — 99 жыхароў 2002 год — 14 двароў, 31 жыхар 2009 год — 27 жыхароў 2019 год — 11 жыхароў
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Навасёлкаўскі сельсавет (Пухавіцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна Катэгорыя:Вёскі Беларусі, цалкам або часткова знішчаныя нацыстамі