Во́сава. Сустракаецца таксама варыянт О́сава, н. (, ) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пухавіцкага сельсавета.
Гісторыя
Ранняя гісторыя У XVIII стагоддзі ўваходзіла ў склад Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні, упамінаецца як фальварак Восаў, шляхецкая ўласнасць С. 100—101..
Пасля 1861 года ў Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета. У 1889 годзе маёнткам Восава Пухавіцкай воласці валодала дваранка рыма-каталіцкага веравызнання Марына Канстанцінаўна Русецкая, было 80 дзесяцін зямлі.
Найноўшы час З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
Насельніцтва 1800 год — 2 двары, 6 жыхароў 1897 год — 6 двароў, 35 жыхароў 1908 год — 7 двароў, 43 жыхары 1917 год — 10 двароў, 64 жыхары 1926 год — 15 двароў, 82 жыхары 1960 год — 63 жыхары 2002 год — 9 гаспадарак, 11 жыхароў 2012 год — 3 гаспадаркі, 3 жыхары 2019 год — 6 жыхароў
Вядомыя асобы Іван Раманавіч Размысловіч (1915—2006) — беларускі вучоны ў галіне сельскагаспадарчага машынабудавання.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Пухавіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна