Лі́пнікі (, ) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пухавіцкага сельсавета.
Назва Назва паказвае прыкметы мясцовасці.
Гісторыя У 1885 годзе фальварак у Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. У 1889 годзе ўрочышчам Ліпнікі Пухавіцкай воласці валодаў праваслаўны дваранін Мікалай Пятровіч Яцэвіч, было 160 дзесяцін зямлі. Паводле перапісу 1897 года ўрочышча.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Паводле перапісу 1926 года засценак.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
Паводле перапісу 1960 года вёска.
Насельніцтва 1897 год — 2 двары, 16 жыхароў 1908 год — 6 двароў, 70 жыхароў 1917 год — 7 двароў, 28 жыхароў 1926 год — 12 двароў, 64 жыхары 1960 год — 27 жыхароў 2002 год — 4 двары, 4 жыхары 2009 год — 5 жыхароў 2019 год — 4 жыхары
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Пухавіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна