Падсо́бнае (, ; да 1920-х гг. — Антопаль) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пухавіцкага сельсавета. Месціцца за 12 км на паўночны ўсход ад Мар’інай Горкі, 60 км ад Мінска, на рацэ Свіслач.

Гісторыя У сярэдзіне XIX стагоддзя маёнтак Антопаль у Ігуменскім павеце Мінскай губерні, уласнасць Клімантовіча. У другой палове XIX стагоддзя ўрочышча Антопаль (Антаполе, Антаполы) у Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета, 3 валокі ўласнасці мелі Мількевічы і Тушыцы. У 1889 годзе ўласнікамі ва ўрочышчы Анатолы (Антопаль) былі: праваслаўны дваранін Іосіф Францавіч Мількевіч (52,5 дзесяціны зямлі), дваранін рыма-каталіцкага веравызнання Ануфрый Антонавіч Сушыцкі (60 дзесяцін), дваранін рыма-каталіцкага веравызнання Вікенцій Ануфрыевіч Сушыцкі (60 дзесяцін).

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. На картах населены пункт падпісвалі як хутары Міжрэчча. Пазней вёска Падсобнае.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У ваколіцах дзейнічалі савецкія партызанскія брыгады «Полымя» і 1-я Мінская. У траўні 1942 года вёска спалена ў ходзе нямецкай карнай аперацыі, забіта 3 жыхары. Пасля вайны вёска адноўлена.

Насельніцтва 1917 год — 8 двароў, 41 жыхар, усе беларусы 1940 год — 16 двароў, 87 жыхароў 1960 год — 67 жыхароў 2002 год — 9 двароў, 9 жыхароў 2009 год — 9 жыхароў 2019 год — 8 жыхароў

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Пухавіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Беларусі Катэгорыя:Вёскі Беларусі, цалкам або часткова знішчаныя нацыстамі