За́балацце. Сустракаецца таксама варыянт Забало́цце, Лу́цішчы, мн. (, ) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пярэжырскага сельсавета. Месціцца за 36 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 32,5 км ад Мінска, каля чыгуначнай лініі Мінск — Асіповічы.

Назва

Тапонім ёсць назвай-арыенцірам, паказвае што паселішча месціцца за балотам.

Гісторыя У XVIII стагоддзі сяло Забалоцце ўваходзіла ў склад Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. У XIX стагоддзі ўласнасць генерала Аляксандра Іскрыцкага, адносілася да маёнтка Такарня. Пасля 1861 года ў Пярэжырскай воласці Ігуменскага павета.

У 1884 годзе была адкрыта школа граматы. Паводле перапісу 1897 года таксама мела назву Луцішча, была капліца на могілках. У 1912 годзе створана народнае вучылішча.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1925 годзе створаны цагляны завод. У пачатку 1930-х праведзена прымусовая калектывізацыя, на 1933 год быў калгас «Чырвоны транспартнік».

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

Насельніцтва

1816 год — 19 гаспадарак 1858 год — 157 жыхароў 1897 год — 56 двароў, 378 жыхароў 1908 год — 61 двор, 469 жыхароў 1917 год — вёска, 78 двароў, 442 жыхары; чыгуначная будка, 6 жыхароў 1960 год — 289 жыхароў 2002 год — 38 двароў, 60 жыхароў 2010 год — 37 двароў, 73 жыхары 2012 год — 34 двары, 70 жыхароў 2019 год — 67 жыхароў

Вядомыя асобы Іван Крук (1909—1992) — беларускі навуковец ў галіне таваразнаўства.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Пярэжырскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна