Така́рня (, ) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Голацкага сельсавета. Месціцца за 36 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 29 км ад Мінска, правым беразе Свіслачы.

Назва Назва, хутчэй за ўсё, звязана з апрацоўкай дрэва тачэннем.

Гісторыя

Ранняя гісторыя

Вядома прынамсі з 1511 года, калі адносілася да маёнтка Грэбень, шляхецкая ўласнасць С. 237.. У XVII стагоддзі сяло ў Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, уласнасць Віленскага біскупства С. 323., належала да ключа Лешніца.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У час раздачы земляў колішняй Рэчы Паспалітай фаварытам Кацярыны II, у 1796 годзе Такарня дасталася генералу Папову. У 1800 годзе ў Такарні была вінакурня і царква.

У XIX стагоддзі ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні. Пазней уласнасць перайшла да Іскрыцкіх. Генерал Аляксандр Іскрыцкі меў з жонкай Антанінай Мянжынскай сына Андрэя. Дачка Андрэя Іскрыцкага, Алімпіяда Жылінская, выйшла замуж за Івана Бунге, такім чынам маёнтак праз вена перайшоў да Бунге. У 1858 годзе былі сядзіба і вёска Такарня.

З другой паловы XIX стагоддзя ў Пярэжырскай воласці.

Паводле апісанняў Аляксандра Ельскага, у другой палове XIX стагоддзя ў Такарні была прыгожая рэзідэнцыя Бунге, каля двара невялікая царква з пахаваннямі Іскрыцкіх, фруктовыя сады, вялікая вінакурня з правам прапінацыі (вырабу і продажу алкаголю), млыны. Да маёнтка Такарня таксама адносілася Бардзілаўка Такарынская (цяпер у межах вёскі Бардзілаўка).

У 1895 годзе на млыне ў Такарні працавалі 4 рабочыя. У 1897 годзе ў маёнтку былі крухмальны завод, вадзяны млын. У пачатку XX стагоддзя вёска злілася з вёскай Пярэжыр, застаўся толькі маёнтак Такарня, уласнасць Алімпіяды Андрэеўны Бунге.

Найноўшы час З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Пярэжырскай воласці атрымалі пасведчанні Народнага Сакратарыята Беларусі С. 19.. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Праведзена нацыяналізацыя маёнтка, створаны саўгас, у якім былі вадзяны млын, крупадзёрка, сукнавалка. У 1921 годзе адкрыта школа 1-й ступені.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі.

У 1960 годзе населены пункт меў статус участка.

Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Пярэжырскага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 .

Насельніцтва

1800 год — 38 двароў, 208 жыхароў 1858 год — сядзіба, 93 жыхары; вёска, 139 жыхароў 1897 год — вёска, 40 двароў, 246 жыхароў; маёнтак, 9 двароў, 92 жыхары 1917 год — маёнтак, 147 жыхароў, з іх 120 беларусаў і 27 палякаў 1960 год — 151 жыхар 2002 год — 13 гаспадарак, 25 жыхароў 2007 год — 10 гаспадарак, 21 жыхар 2010 год — 8 гаспадарак, 18 жыхароў 2012 год — 8 гаспадарак, 15 жыхароў 2019 год — 16 жыхароў

Славутасці

Рэшткі капліцы з пахаваннямі Іскрыцкіх

Страчаная спадчына Сядзібна-паркавы ансамбль Бунге (XIX ст.)

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Голацкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна