Бярэ́знікі (, ) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Шацкага сельсавета.

Гісторыя Населены пункт заснаваны як пасёлак у 1920-я гады ў Беларускай ССР, уваходзіў у склад Амяльнянскай (Кнорынскай) воласці Ігуменскага павета. З 1924 года ў Кнорынскім сельсавеце Менскай акругі. На 1927 год было 12 двароў.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

Да 5 мая 1962 года паселішча ўваходзіла ў склад Варашылаўскага сельсавета, пасля — у складзе Селецкага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 мая 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978)..

Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Селецкага сельсаветаРешение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. № 222 «Об упразднении Горелецкого, Краснооктябрьского, Селецкого, Сергеевичского сельсоветов и изменении границ Новоселковского, Пуховичского, Ветеревичского сельсоветов и Правдинского поссовета Пуховичского района». З 2006 года па 28 мая 2013 года ў складзе Вецярэвіцкага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 .

Насельніцтва 1926 год — 3 гаспадаркі, 13 жыхароў 1962 год — 44 жыхары 2002 год — 8 двароў, 10 жыхароў 2009 год — 7 жыхароўИтоговые данные перепеси населения Республики Беларусь 2009 года 2019 год — 1 жыхар

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Шацкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна