Я́снаўка (, ) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Голацкага сельсавета.

Геаграфія Месціцца за 41,5 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 34,5 км ад Мінска, на правым беразе Свіслачы.

За 1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі вядома Яснаўскае радовішча пясчана-жвіровага матэрыялу. Лінзападобны паклад звязаны з канцова-марэннымі адкладамі сожскага ледавіка. Ва ўскрышы гліністыя пяскі.

Гісторыя У 1858 годзе вёска ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні, у складзе маёнтка Такарня ўласнасці Іскрыцкіх. З 1860-х гадоў у Пярэжырскай воласці Ігуменскага павета.

У пачатку XX стагоддзя ўрочышча.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Пярэжырскай воласці атрымалі пасведчанні Народнага Сакратарыята Беларусі С. 19.. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 4 ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі. У час вайны было спалена 40 з 66 дамоў.

Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Пярэжырскага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 .

Насельніцтва

1858 год — 104 жыхары 1908 год — 46 двароў, 363 жыхары 1926 год — 54 жыхары, 332 жыхары 1960 год — 225 жыхароў 2002 год — 25 двароў, 48 жыхароў 2007 год — 18 двароў, 37 жыхароў 2010 год — 19 гаспадарак, 37 жыхароў 2012 год — 19 гаспадарак, 38 жыхароў 2019 год — 27 жыхароў

Вядомыя асобы Аркадзь Сцяпанавіч Крук (1920—2015) — беларускі вучоны ў галіне траўматалогіі і артапедыі. Уладзімір Ільіч Савіч (1932—1989) — беларускі вучоны ў галіне судовай медыцыны.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Голацкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна

Катэгорыя:Вёскі Беларусі, цалкам або часткова знішчаныя нацыстамі