Се́дча. Сустракаецца таксама варыянт Се́дча, м. (за Се́дчам). Се́чча () — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пярэжырскага сельсавета.
Гісторыя Населены пункт заснаваны ў 1920-я гады ў Беларускай ССР на месцы чыгуначнага раз’езда Пярэжыр.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
Паводле перапісу 1960 года Седча мела статус пасёлка. У 1966 годзе да Седчы далучана вёска Міханавічы і Пасёлак торфапрадпрыемства «Міханавічы». 28 верасня 1967 года да Седчы быў далучаны пасёлак Новы. У 1939 годзе да пасёлка Новы былі далучаны пасёлкі Рог і Дубраўка, а ў 1941 годзе — пасёлкі Іванаўка і Ячанка.
У 1981 годзе ў вёсцы працаваў паўбрыкетны завод.
Інфраструктура Праз тэрыторыю вёскі праходзіць Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі Мінск — Гомель, знаходзіцца прыпыначны пункт Седча. У 2013 годзе былі фельчарска-акушэрскі пункт, дом культуры, крама.
Насельніцтва 1960 год — 161 жыхар; чыгуначная станцыя — 60 жыхароў 2002 год — 249 двароў, 620 жыхароў
2009 год — 589 жыхароў 2019 год — 552 жыхары
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Пярэжырскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна