Карава́ева (, ) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Свіслач. Уваходзіць у склад Пярэжырскага сельсавета. Месціцца за 27 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 37 км ад Мінска.

Гісторыя

Ранняя гісторыя Караваева вядома з 1582 года, у валоданні спадчыннікаў Кезгайлаў С. 214., у складзе маёнтка Смілавічы-Бакшты Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У канцы XVII стагоддзя належала Завішам. Крыштаф Завіша згадваў Караваева як «месца сярод пушчаў поўных дзікага звера». У 1710 годзе ўпамінаецца як моцна пацярпелая ў Паўночную вайнуНГАБ у Мінску, ф. 1727, воп. 1, спр. 7, с. 211. У канцы XVIII стагоддзя Караваева, альбо Караваеў у складзе маёнтка Дукора, уласнасць Агінскіх С. 243., пазней уласнасць Оштарпаў.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. У канцы XVIII стагоддзя, сярод іншых насельнікаў, было чацвёра мяшчан яўрэяў. Пасля 1861 года вёска ў Дукорскай воласці Ігуменскага павета.

У 1880 годзе адкрыта школа граматы для хлопчыкаў, у 1890 годзе было 33 вучні. Паводле перапісу 1897 года была школа граматы, хлебазапасны магазін, піцейны дом, капліца.

Найноўшы час З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Караваева пісалі звароты ў Народны Сакратарыят Беларусі са скаргамі на дзеянні нямецкіх акупацыйных улад С. 19.. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Працавала школа 1-й ступені. У 1930-я гады праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас «Новы шлях», была кузня.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. Каля вёскі базіравалася савецкая партызанская брыгада «Беларусь». Акупацыйнымі войскамі ў час вайны было спалена 28 дамоў і забіта 15 жыхароў.

Насельніцтва 1800 год — 68 двароў, 549 жыхароў 1816 год — 90 двароў, каля 420 жыхароў 1858 год — 188 рэвізскіх душ 1897 год — 124 двары, 924 жыхары 1908 год — 142 двары, 1065 жыхароў 1917 год — 152 двары, 1013 жыхароў 2002 год — 101 двор, 197 жыхароў 2009 год — 167 жыхароў 2019 год — 105 жыхароў

Вядомыя асобы Макар Паслядовіч (1906—1984) — беларускі пісьменнік і перакладчык. Расціслаў Шлопак (1921—?) — беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук.

Інфраструктура Каля Караваева размешчана радовішча пясчана-жвіровага матэрыялу, ёсць школа.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Пярэжырскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна Катэгорыя:Караваева Катэгорыя:Вёскі Беларусі, цалкам або часткова знішчаныя нацыстамі