Маркаўчы́зна (, ) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пухавіцкага сельсавета. Месціцца за 6 км на ўсход ад Мар’інай Горкі, па дарозе на Пухавічы, на рацэ Цітаўка.

Гісторыя Упамінаецца ў 1870 годзе як маёнтак уласнасці Фрыбеса, у Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. У 1889 годзе ўласнасць праваслаўнага двараніна Мікалая Пятровіча Яцэвіча, было 359 дзесяцін зямлі.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У пачатку 1930-х гадоў праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас «Перамога сацыялізму», населены пункт меў статус пасёлка.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

Паводле перапісу 1960 года вёска.

Насельніцтва 1897 год — 7 жыхароў 1908 год — 1 двор, 15 жыхароў 1917 год — 1 двор, 21 жыхар 1960 год — 149 жыхароў 2002 год — 29 двароў, 57 жыхароў 2009 год — 53 жыхары 2019 год — 57 жыхароў

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Пухавіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна