Яно́ўка. Сустракаецца таксама варыянт Я́наўка (, ) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Блужскага сельсавета. Месціцца за 25 км на паўднёвы ўсход ад Мар’інай Горкі, 80 км ад Мінска, 6 км ад чыгуначнай станцыі Талька.
Гісторыя Населены пункт заснаваны як пасёлак у 1920-я гады ў Беларускай ССР.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
Да 30 кастрычніка 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Талькаўскага сельсаветаРашэнне Мінскага абласнога савета дэпутатаў ад 30.10.2009 № 219 «Аб змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Мінскай вобласці» .
Насельніцтва 1926 год — 10 двароў, 42 жыхары 1960 год — 34 двары 2002 год — 8 двароў, 16 жыхароў 2007 год — 14 жыхароў 2010 год — 6 гаспадарак, 14 жыхароў 2012 год — 5 гаспадарак, 13 жыхароў 2019 год — 9 жыхароў
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Блужскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна