Гудаера паўзучая, культанкаГанчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927 (Goodyera repens) — шматгадовая травяністая расліна; тыпавы від роду , сямейства .
Батанічнае апісанне
Гэта паўзучая расліна, якая выпускае ўверх адзіночнае тонкае сцябло, у верхняй частцы якога ўлетку з’яўляюцца кветкі, размешчаныя па спіралі. Кветкі паварочваюцца да сонца на працягу дня.
Як і іншыя архідныя, Гудаера паўзучая ўтварае мікарызу з грыбамі (роду у дадзеным выпадку). Мікарыза дапамагае расліне паглынаць і засвойваць пажыўныя рэчывы.
Від апыляецца чмялямі, але можа размнажацца і вегетатыўна.
Насенне, верагодна, самае маленькае сярод усіх знешнетрапічных архідэй; маса семачкі складае каля 0,000002 г, што дазваляе пераносіць насенне з месца на месца слабымі паветранымі плынямі.
Распаўсюджанне і асяроддзе пасялення Гудаера паўзучая расце ў ізаляваных месцах у лясах і балотах Еўропы. Гэта рэдкая расліна, але самая часта сустракаемая з архідных у Скандынавіі. Яна таксама сустракаецца ў Канадзе і на поўначы Злучаных Штатаў Амерыкі. Гэта ахоўны від на большай частцы свайго арэалу. Ён не выжывае пасля лясных пажараў і не сустракаецца пасля пажару або высечкі лесу. Як правіла, сустракаецца толькі ў лясах, якім па меншай меры 95 гадоў.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Архідныя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1813 годзе