ЛіверпулПаводле БЭ ў 18 тамах. Т.9, Мн., 1999 () — горад у Вялікабрытаніі, у канурбацыі Мерсісайд, порт на паўночна заходнім узбярэжжы Англіі. Насельніцтва 441 477 чалавек (2002). У горадзе базуюцца дзве вядомыя футбольныя каманды, выступоўцы ў англійскай Прэм’ер-лізе — «Ліверпул» і «Эвертан». У Ліверпулі адбыўся спуск двух знакамітых лайнераў — «Тытаніка» і «Брытаніка».
Геаграфія Горад размешчаны на поўнач ад вусця ракі Мерсі.
Гісторыя На месцы цяперашняга горада ў 1190 г. існавала паселішча пад назвай Ліверпул (Liuerpul), што азначала «каламутны вадаём». Некаторыя даследчыкі ў якасці варыянту этымалогіі прыводзяць слова 'elverpool' — вадаём з вуграмі.
У сярэдзіне XVI стагоддзя насельніцтва Ліверпула складала прыблізна 500 чалавек. У 1571 г. жыхары мястэчка паслалі каралеве Лізавеце слёзную петыцыю аб дачы ім субсідый. У 1644 г. у час грамадзянскай вайны Ліверпул быў у васямнаццацідзённай аблозе.
У XVIII стагоддзі дзякуючы развіццю амерыканскіх калоній Вялікабрытаніі значэнне Ліверпула як порта на заходнім узбярэжжы стала расці. У 1715 г. тут быў збудаваны першы ў Англіі партовы док. На пачатак XIX стагоддзя праз Ліверпул праходзіла каля 40 % сусветнага гандлёвага трафіку. Статут горада Ліверпул атрымаў у 1880 г. У наступным ён працягваў дынамічна развівацца.
thumb|left|Карта 1890 г. 4 лютага 1893 у горадзе быў адкрыты надземны метрапалітэн (працаваў да 1956).
У 1960-х Ліверпул становіцца адным з найпапулярнейшых цэнтраў моладзевай культуры. Самым знакамітым культурным феноменам, якія нарадзіліся тут, стаў гурт Beatles.
Славутасці
Музеі Ліверпульскі музей (Liverpool Museum) Галерэя Тэйт Музей ліверпульскага побыту (Museum of Liverpool Life)
Гарады пабрацімы Адэса, Украіна
Вядомыя асобы Джордж Стабс Уэйн Руні Джон Ленан Пол МакКартні Джордж Харысан Рынга Стар
Спасылкі
Liverpool City Council Liverpool Pictorial Liverpool: European Capital of Culture 2008 UNESCO citation Port Cities Liverpool Ron’s Liverpool Everton FC
Катэгорыя:Гарады Англіі