Капітан-камандор, (таксама капітан брыгадырскага рангу з 1764 па 1798 гады) — чын у 1707—1732 і ў 1751—1827 гады на рускім ваенным флоце. Уведзены ў 1707 годзе ў Табелі аб рангах, адносіўся да V класу, пры гэтым лічыўся ніжэй за контр-адмірала, але вышэй капітана карабля (з 1713 вышэй капітана першага рангу). У арміі капітан-камандору адпавядала званне брыгадзіра, а таксама стацкага саветніка у грамадзянскіх (стацкіх) чынах. Зварот — «Ваша высакароддзе».
У абавязкі капітан-камандора ўваходзіла камандаванне невялікімі атрадамі караблёў, а таксама часовае замяшчэнне контр-адмірала. У перыяд з 1732 па 1751 чын быў скасаваны, і яго функцыі выконваў старэйшы з капітанаў караблёў. Чын капітан-камандора быў адноўлены ў 1751 годзе, а з 1764 да 1798 паводле адных крыніцахШепелев Л. Е., Титулы, мундиры и ордена Российской империи, часть 13Табель о рангах заменены на чын «капітан брыгадырскага рангу», а паводле іншых Капітан-камандор у базе ведаў Міжнароднай ваенна-гістарычнай асацыяцыі падзелены на два ранга — «капітан генерал-маёрскага рангу» і «капітан брыгадырскага рангу», якія адносіліся да IV і V класам адпаведна. Па гэтых дадзеных, калі дзяленне на рангі ў 1798 годзе было скасавана, чын капітан-камандора стаў адносіцца да IV класу, роўнаму генерал-маёру сухапутных войскаў і сапраўднаму стацкаму саветніку грамадзянскай службы. Пры гэтым капітан-камандор лічыўся ніжэй за контр-адмірала, які адносіўся да таго ж класу.
Званне капітан-камандора было канчаткова скасавана ў 1827 годзе, а капітанам першага рангу сталі прысвойваць адразу званні контр-адмірала.
Катэгорыя:Ваенна-марскія званні Катэгорыя:Табель аб рангах Катэгорыя:Воінскія званні Узброеных сіл Расіі