Сярэдняе Мохавае, Сярэдняе — возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Нішча, за 20 км у напрамку на паўночны захад ад гарадскога пасёлка Расоны, за 5 км на паўночны захад ад вёскі Юхавічы, прыкладна за 1 км на захад ад балота Вялікі Мох.

Плошча паверхні возера 0,15 км². Даўжыня 0,62 км, найбольшая шырыня 0,33 км, даўжыня берагавой лініі 1,48 км. Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны невыразныя. Вакол возера забалочаная пойма. Берагі нізкія, забалочаныя і сплавінныя. У паўночнай частцы ў возера ўпадае ручай, у паўднёвай частцы выцякае ручай у раку Хонка.

Літаратура

Ліст карты N-35-142. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1983 год.

Спасылкі Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Морфометрические параметры озер Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 5.

Катэгорыя:Азёры Расонскага раёна Катэгорыя:Басейн Нішчы