Argyresthia pruniella — від матылькоў роду Argyresthia сямейства , шкоднік сельскагаспадарчых культур. Да ліку кармавых раслін, акрамя вішні, адносяцца таксама чарэшня, сліва, абрыкос, персік і цёрн, часам яблыня, груша, глог, рабіна і ляшчынаAgroAtlas — Вредители сельскохозяйственных культур — Argyresthia pruniella (Clerck) — Вишневая почковая, или побеговая, моль .

Апісанне

Argyresthia pruniella — рудавата-карычневы матылёк даўжынёй да 5 ммМоль вишневая побеговая з размахам крылаў 12 ммФатьянов В. И., Менафов Б. М. Вишня и слива. — М.: Россельхозиздат, 1981. 54 с. . Пярэднія крылы іржава-карычневыя з белымі перламутравай бліскучымі палоскамі, перарывістымі на сярэдзіне крыла. Палоскі часта ахопліваюць асноўную паверхню крыла, і ў спакойным стане матылёк мае бліскучую перламутравую афарбоўку. Заднія крылы вузкія, шэрыя, з махрамі з доўгіх валасінак. Яйцы авальныя, зялёныя, з чорнымі кропкамі, даўжынёй 0,5, шырынёй 0,3 мм. Вусені старэйшага ўзросту зелянява-жоўтыя, з карычневай галавой. Даўжыня дарослых вусеняў да 0,6 смВишнёвая побеговая моль.

Арэал

Жыве ў Заходняй Еўропе, Малой Азіі. На тэрыторыі былога СССР распаўсюджаная ў еўрапейскай частцы ад Карэліі да Крыму.

Біялогія

Яйцы зімуюць каля пладовых пупышак на тонкіх разгалінаваннях і ў расколінах кары. Калі пупышкі брыняюць, з яец выходзяць вусені зелянява-жоўтага колеру, даўжынёй 0,6 см, і пашкоджваюць іх. Пашкоджаныя пупышкі неўзабаве засыхаюць, і вусені пранікаюць унутр разетак лісця, якое распускаецца, або ў бутоны і абгрызаюць іх, пакідаючы ў месцах пашкоджанняў тонкую павуцінку з дробнымі экскрэментамі. Часам вусені ўкручваюцца ўнутр маладых парасткаў, выклікаючы іх высыханне і адломванне. Калі вішня адцвітае, вусені перапаўзаюць у глебу, у каляствольным крузе адбываецца акукліванне, а праз месяц з’яўляюцца матылі, якія адкладаюць яйцы. Лёт працягваецца ад пачатку ліпеня да канца жніўня.

Літаратура Белосельская З. Г. Вишнёвая побеговая моль (Argyresthia ephippella F.) как вредитель вишни и сливы / Энтомологическое обозрение (ред. Павловский Е.Н.). Т. 32, 1952. — С. 86—92. Васильев В. П., Лившиц И. З. Вредители плодовых культур. — М.: Колос, 1984. — 399 с. Гершензон З. С. Семейство узкокрылые горностаевые моли — Argyresthiidae / Вредители сельскохозяйственных культур и лесных насаждений членистоногие (ред. Васильев В. П.). Т.2. — Киев: Урожай, 1974. — С. 234—235. Гершензон З. С. Ипономеутиды, аргирестииды (Yponomeutidae, Argyresthiidae). Фауна Украины. Т. 15. Моли горностаевые. Вып. 6. (ред. Пучков В. Г.). — Киев: Наукова Думка, 1974. — 132 с. Савковский П. П. Атлас вредителей плодовых и ягодных культур. — Киев: Урожай, 1976. — 207 с. Синев С. Ю. Семейство Argyresthiidae. / Насекомые и клещи — вредители сельскохозяйственных культур. Т. 3, ч. 1. Чешуекрылые. — СПб.: Наука, 1994. — С. 254—259.

Спасылкі Argyresthia pruniella (Clerck) — Вишнёвая почковая, или побеговая, моль // Агроэкологический атлас России и сопредельных стран: экономически значимые растения, их болезни, вредители и сорные растения

Катэгорыя:Молі Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1759 годзе Катэгорыя:Насякомыя-шкоднікі сельскай гаспадаркі Катэгорыя:Гарнастаевыя молі