Максім Юр’евіч Рамашчанка (; нар. , ) — беларускі футбаліст украінскага паходжання, паўабаронца. Рэкардсмен нацыянальнай зборнай Беларусі па колькасці забітых галоў (20). Футбаліст года Беларусі (2004).

У цяперашні час працуе галоўным трэнерам расійскага клуба «Металург» з Ліпецка.

Максім з’яўляецца малодшым братам беларускага футбаліста і трэнера Міраслава Рамашчанкі.

Клубная кар’ера Выхаванец днепрапятроўскага футбола, пачынаў дарослую кар’еру ва Украіне, у клубе «Паліграфтэхніка». З 1993 года выступаў у Беларусі за «Дняпро», «Фандак» і МПКЦ (разам з апошнім клубам стаў чэмпіёнам краіны).

Выступаў у маскоўскім «Дынама» з 1997 года па 2006 год (з перапынкам). У дублюючым складзе «Дынама» правёў 14 матчаў і забіў 3 галы. За асноўны склад правёў 116 матчаў, забіў 22 мяча.

У 2007 годзе быў іграком маскоўскага «Тарпеда», які выступаў у першым дывізіёне Расіі. Клуб не вырашыў задачу па вяртанні ў Прэм’ер-лігу, а ўмовы новага кантракта, прапанаванага тарпедаўскім кіраўніцтвам, Рамашчанка не задаволілі, і ён пакінуў каманду.

У студзені 2008 года Рамашчанка заключыў кантракт з турэцкім клубам «Бурсаспор» тэрмінам на 1,5 года.

26 чэрвеня 2009 года Максім падпісаў кантракт з падмаскоўнымі «Хімкамі» тэрмінам на 1,5 года. Па заканчэнні сезона на правах свабоднага агента пакінуў клуб.

26 студзеня 2010 года падпісаў кантракт з белгарадскім «Салютам», які раней узначаліў яго брат Міраслаў. Улетку таго ж года Максім, па ўзаемнай згодзе разарваў кантракт з «Салютам».

23 ліпеня 2010 года падпісаў кантракт з бранскім «Дынама» да канца 2010 года з магчымай пралангацыяй, а 10 студзеня 2011 года клуб падоўжыў пагадненне з паўабаронцам па схеме «год + паўгады». У канцы жніўня 2012 года вярнуўся ў «Хімкі». Па заканчэнні сезона 2012/13 завяршыў прафейсіную кар’еру і застаўся жыць у Маскве.

Міжнародная кар’ера У 1998—2008 гадах — ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі. Найлепшы бамбардзір зборнай (20 галоў). Усяго за зборную зрабіў 1 хет-трык і 4 дубля, у тым ліку дубль у браму зборнай Італіі (13 кастрычніка 2004 года, выніковы лік 3:4).

Трэнерская кар’ера У сезоне 2022/23 працаваў трэнерам юнацкай (да 19 гадоў) каманды «Строгіна». Летам 2023 года ўзначаліў каманду ФШМ, якая гуляла ў аматарскім першынстве Масквы. У маі 2024 года стаў галоўным трэнерам ліпецкага «Металурга».

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Украіны Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Александрыя Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Бабруйск Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Масква Катэгорыя:Ігракі ФК Газіянтэпспор Катэгорыя:Ігракі ФК Трабзанспор Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда Масква Катэгорыя:Ігракі ФК Бурсаспор Катэгорыя:Ігракі ФК Хімкі Катэгорыя:Ігракі ФК Салют Белгарад Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Бранск Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Беларусі