Магаўкі (; саманазва: ганьенгэха, Kanien’kéha / Kanyen’kéha, «народ крэменю») — племя паўночнаамерыканскіх індзейцаў, якое ўваходзіла ў саюз іракезскіх плямёнаў. Магаўкі з’яўляюцца карэннымі жыхарамі Паўночнай Амерыкі, гістарычна яны жылі ў даліне Магаўк у паўночнай частцы сучаснага штата Нью-Ёрк. Таксама да іх тэрыторыі пражывання адносіліся сучасны паўднёвы Квебек і ўсходняя частка Антарыа. Цяперашняя колькасць магаўкаў перавышае 63 тысяч чалавек.
Гл. таксама Крызіс Ока — канфлікт магаўкаў за зямлю з уладамі квебекскай вёскі Ока, які скончыўся ўзброеным супрацьстаяннем.
Спасылкі
The Iroquois Book of Rites
Катэгорыя:Індзейцы штата Нью-Ёрк Катэгорыя:Іракезы