Дункан II (, , раней 1060 — ) — кароль Альбы (Шатландыі) (1094), сын караля Малькальма III.
Біяграфія У 1072 годзе Дункан быў адпраўлены ў Англію ў якасці закладніка, дзе ён жыў пры двары англійскага караля не як палонны, а як ганаровы госць, быў выгадаваны ў нармандскіх традыцыях і нават пасвечаны ў рыцары.
Пасля гібелі бацькі ў 1093 годзе Дункан заявіў пра свае прэтэнзіі на шатландскі прастол. У маі 1094 года з дапамогай войска свайго цесця Гаспатрыка Нартумбрыйскага Дункан захапіў Эдынбург, прагнаў дзядзьку Дональда III і каранаваўся як кароль Шатландыі. Дональд адступіў у горы і падняў паўстанне супраць англічан, што прыбылі з Дунканам. Дункан адправіў сваіх саюзнікаў назад, але мяцежнікі не супакоіліся і 12 лістапада 1094 года забілі караля ў Берыку.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Каралі шатландскія Катэгорыя:Данкельдская дынастыя Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы XI стагоддзя Катэгорыя:Забітыя манархі