Эдгар Храбры (, , каля 1074 — ) — кароль Альбы (Шатландыі) (1097 — 1107), сын караля Малькальма III.

Біяграфія У лістападзе 1093 года, пасля адначасовай гібелі Малькальма III і яго старэйшага сына ад шлюбу з Маргарытай Англійскай — Эдуарда, шатландскі прастол захапіў Дональд III. Эдгар і яго браты Эдмунд, Аляксандр і Давід вымушаны былі бегчы ў Англію, дзе жыў іх зводны брат Дункан.

У 1097 годзе Эдгар пры падтрымцы Вільгельма II Рудога зрынуў Дональда III і стаў каралём Шатландыі.

У 1098 годзе да берагоў Шатландыі падышоў магутны флот Магнуса III Басаногага, які захапіў Аркнейскія і Гебрыдскія астравы, Мэн, Англсі і Кінтайр. Два каралі падпісалі дагавор аб падзеле тэрыторый. Хоць у 1103 годзе Магнус быў забіты, нарвежцы валодалі гэтымі тэрыторыямі на працягу яшчэ ста пяцідзесяці гадоў.

Падчас свайго кіравання Эдгар падтрымліваў царкву, дараваў зямлі Сент-Эндрусу і заснаванаму яго бацькамі абацтву Данфермлін і сам заснаваў бенедыкцінскі манастыр у Колдынгеме ў шатландскай Англіі. Ён прыносіў ахвяраванні ў Дарэм, да якога, відаць, быў упадабаны Малькальмам III і яго сынамі.

8 студзеня 1107 года Эдгар памёр бяздзетным, фактычна падзяліўшы каралеўства паміж малодшымі братамі. Уласна Шатландыю атрымаў Аляксандр, а паўднёвыя удзелы (Стратклайд, Камберленд і Паўднёвы Лотыян) атрымаў Давід.

Літаратура

Спасылкі

Аналы Ольстэра.

Катэгорыя:Каралі шатландскія Катэгорыя:Данкельдская дынастыя Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы XII стагоддзя