Малое Астраўлянскае — возера ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці, за 12 км на паўднёвы захад ад горада Гарадок, каля вёскі Астраўляне, у басейне ракі Усыса.

Плошча паверхні 0,06 км². Даўжыня 0,35 км, найбольшая шырыня 0,22 км. Даўжыня берагавой лініі 0,92 км.

Схілы катлавіны вышынёй да 5 м. На паўднёвым захадзе ўпадае ручай, на паўночным усходзе выцякае ручай у Вялікае Астраўлянскае возера.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Гарадоцкага раёна