Во́ртыгерн (; , , часам таксама Gwrtheyrn Gwrthneu, «Вортыгерн Худы») — кельцкі кароль Брытаніі першай паловы V стагоддзя, які запрасіў англа-саксаў для барацьбы з піктамі.
Біяграфія Магчыма, Вортыгерн першапачаткова валодаў землямі на Корнуале і ў Дэваншыры, але пасля таго, як рымскіх легіёнаў пакінулі Брытанію, стаў кіраўніком тэрыторыі большай часткі сучаснай Англіі. Літаральна імя «Вортыгерн» азначае «вярхоўны кіраўнік». Сутыкнуўшыся з уварваннямі піктаў і скотаў, Вортыгерн заклікаў германцаў (саксаў) з кантынента і пасяліў іх на тэрыторыі графства Кент.
У пачатку 440-х гг. саксы паўсталі, верагодна з-за неатрымання належнай аплаты за дапамогу ў барацьбе з піктамі. Па легендзе, бачачы сваю слабасць, германцы пайшлі на хітрасць. Іх правадыр Хенгест запрасіў дружыну Вортыгерна на банкет і загадаў пераразаць усіх, акрамя самога Вортыгерна. Гэта падзея замацавалася ў народнай памяці як «Ноч доўгіх нажоў». Затым паўстанцы захапілі Кент, частку Усходняй Англіі, узбярэжжа Ёркшыра і разарылі цэнтральныя вобласці Брытаніі. Вортыгерну ўдалося адбіць напады саксаў, аднак цалкам выгнаць іх з Англіі яму не ўдалося. Больш таго, у 450-х гг. пачалася масавая міграцыя англаў, саксаў і ютаў на паўднёва-ўсходняе ўзбярэжжа Брытаніі. Да гэтага часу Вортыгерн ужо сканаў. Яго пераемнікам, відавочна, стаў Аўрэліян Амвросій, — паводле легенды, дзядзька будучага караля Артура.
Неній у сваёй «Гісторыі брытаў»Неній. Гісторыя брытаў, гл. 49., называючы Вортыгерна сынам Гвітаўла і ўнукам Гвіталіна, узводзіў яго род да Глова, легендарнага заснавальніка Глостэра. У валійскіх генеалогіях Вортыгерн згадваецца як адзін з каралёў Повіса.
Сям’я 1-я жонка Севера (нар. каля380), дачка Максена Вледыга. Рыбаўст (нар. каля400), жонка Брыхана Брыхейніягскага. Вортымер (каля402 — каля453), кіраўнік Гвертрыніяна. Кадэірн (каля404 — каля447), кіраўнік Повіса. Паскен (каля406 — каля465), кіраўнік Біэлта і Гвертрыніяна, з 453 года. Брыду (нар. каля408), кіраўнік Майліэніда. Эдэрн (нар. каля410). 2-я жонка Марцыя, дачка Юліяна, сына Канстанціна. Фаўст (каля416 — каля490), епіскап Рыцза, магчыма ён быў сынам ад Севера Скотнэ (пам. каля462) 3-я жонка Ровена, дачка Хенгіста Гота (нар. каля450) Аліса (нар. каля450), замужам за Элам.
Літаратура Bachrach B. S. Gildas, Vortigern and constitutionality in Sub-Roman Britain // Nottingham Medieval Studies. Vol. XXXII. 1988. P. 126—140 Kirby D. P. Vortigern // BBCS (Bulletin of the Board of Celtic Studies). Vol. XXIII. 1968. Pt. 1. P. 37-59. Ralegh Radford C. A. Vortigern // Antiquity. Vol. 32. № 125. March 1958. P.9-24.
Спасылкі
Гісторыя Брытаніі Сайт пра Вортыгерна High King Vortigern
Катэгорыя:Кіраўнікі каралеўства Повіс Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы V стагоддзя