Ге́ктар (, «трымальнік»), у старажытнагрэчаскай міфалогііМифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.1. С.270, Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т.2. С.95 найхрабрэйшы правадыр траянскай войска, галоўны траянскі герой у «Іліядзе», сын ПрыямаГігін. Міфы 90 і ГекубыПсеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка III 12, 5-6 далей. Паводле Стэсіхара, Еўфарыяна і Аляксандра Эталійскага, сын АпалонаСтэсіхар. Разбурэнне Іліёна, фр.224 Пейдж = Схоліі да Лікафрона. Аляксандра 265; Комментарий Д. О. Торшилова в кн. Гигин. Мифы. СПб, 2000. С.194, тое ж у Івіка і ЛікафронаСхолии к Гомеру. Илиада III 114 // Лосев А. Ф. Мифология греков и римлян. М., 1996. С.429, 539.
Муж Андрамахі. Быў велізарнага ростуЛікафрон. Аляксандра 529 і кам.. Паводле даўніяў і пеўкетаў, насіў валасы доўгія ззаду і кароткія сперадуЛікафрон. Аляксандра 1135 і Схоліі.
Атрымаў у падарунак ад Эанта поясГамер. Іліяда VII 305, за які цягнулі яго целаГігін. Міфы 112, у Гамера гэтага няма. Забіў ПратэсілаяГігін. Міфы 112; 113, у Гігіна памылкова названы таксама Антылох як ахвяра Гектары. Паводле Гігіна, усяго забіў 31 воінаГігін. Міфы 115. У «Іліядзе» забіў 28 грэкаў.
Забіў Патрокла, сябра Ахіла, і сам быў забіты АхіламГамер. Іліяда XXII 361, які некалькі разоў працягнуў яго цела сваёй калясніцай вакол сцен Троі і затым за выкуп выдаў Прыяму. Паводле некаторых аўтараў, цела Гектара выкуплена роўнай вагай золатаДыфіл. Купцы, фр.551 Кок = Афіней. Банкет мудрацоў VI 10, 226f; Лікафрон. Аляксандра 270; Гігін. Міфы 106 (паводле Гамера — большай вагай).
Яго косці былі паводле вяшчання аракула перанесены з Іліёна ў Фівы, там яго магіла ў крыніцы ЭдыподыіПаўсаній. Апісанне Элады IX 18, 5. Гай Гектара знаходзіўся ў Афрыніі (Траада)Страбон. Геаграфія XIII 1, 29 (стар.595). Іншую магілу паказвалі ў ТроіДион. Троянская речь 104; Комм. // Ораторы Греции. М., 1985. С.476.
Дзеючая асоба трагедый Еўрыпіда «Аляксандр», Псеўда-Еўрыпіда «Рэс», Астыдаманта Малодшага «Гектар», трагедыі Невія «Гектар, які сыходзіць».
У фільме «Троя» яго ролю выканаў Эрык Бана.
У гонар Гектара названы астэроід (624) Гектар, адкрыты ў 1907 годзе.
У масавай культуры У сярэдневяковай Францыі, дзе прыкладна ў XIV стагоддзі з'явіліся сучасныя ігральныя карты («класічныя», або «французскія»), «карцінкі» (карты з персанажамі — каралямі, дамамі і валетамі) былі звязаны з тымі ці іншымі гістарычнымі або легендарнымі персанажамі. Званковы валет адпавядаў Гектару.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Героі старажытнагрэчаскіх міфаў Катэгорыя:Удзельнікі Траянскай вайны Катэгорыя:Дзеці Прыяма Катэгорыя:Траада ў старажытнагрэчаскай міфалогіі Катэгорыя:Персанажы «Боскай камедыі»